ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пацвердзіла статус навуковай арганізацыі
Яго песні ў сэрцах, у памяці

Ад камічнага да трагічнага: сімвал года ў беларускай літаратуры

Ад камічнага да трагічнага: сімвал года ў беларускай літаратуры
Іншыя навіны

Не сакрэт, што жоўты земляны парсючок – сімвал новага 2019 года. Успомнім творы беларускай літаратуры, дзе сустракаецца вобраз свінні.

У сатырычных творах – байках, камедыях – свіння ці парсюк адлюстроўваюць чалавечыя заганы, як то фанабэрыстасць, невуцтва, няўдзячнасць, нахабства, неахайнасць, неразборлівасць у ежы. У той жа час у рэалістычных творах вобраз свінні суадносіцца з матэрыяльным багаццем, плоднасцю, сямейным дабрабытам, а падчас ліхалецця можа ўвасабляць апошнюю надзею на выжыванне.

Паспрабуйце па фрагментах з тэксту назваць узгаданыя творы. Каб праверыць сябе, клікніце па карцінцы.

1.



Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем –
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага…






Байка Кандрата Крапівы “Ганарысты парсюк”
2.





Трапляюцца ж бяссорамныя людзі.
Другі за што ты хочаш брацца будзе
І, калі трапіць на слабы кантроль,
Адказную хапае роль,
Хоць здольны граць за Дзецюка таго не лепей.
І атрымоўваецца ў працы…






Байка Уладзіміра Корбана “Свінні ў рэпе”
3.






Як ты свінню не апранай
І як не кліч –
Заўсёды памятай
Пра лыч.








Байка Міхаіла Скрыпкі “Свіння і Баран”
4.


Т у л я г а. ... А што да назвы, дык я лічу, што спрэчкі тут зусім лішнія. На маю думку, лепш за ўсё карыстацца агульнапрынятымі латынскімі тэрмінамі. Паколькі вучоныя, як паведаміў нам дакладчык, ужо спрачаліся аб гэтай жывёліне, дык адпаведны тэрмін, напэўна, існуе.
Г а р л а х в а ц к і. Па-латыні, яе таксама называюць – іспалінская свіння.
Л е в а н о в і ч (насмешліва). Гэта яшчэ не зусім па-латыні.
Г а р л а х в а ц к і. У перакладзе.
Л е в а н о в і ч. Не, ты дай нам сапраўдную латынь. Цікава, як гэта гучыць.
Г а р л а х в а ц к і (адгортвае старонку даклада і чытае). Свінтус грандыёзус.



Камедыя Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”
5.




І гэтак жа рашуча, як пачаў, у нейкі міг перастае ён есці і, злосна рохнуўшы, востра ўскідвае лыч і нюхае паветра, але хваравіта-няўцямна, тужліва глядзяць у пустату яго маленькія, кволыя вочкі, і ўжо чамусьці няможна даверыцца яму ні асцярожлівай ласцы ў гаспадыніным голасе, ні паспешлівай яе руцэ, што дрыготка казыча за вухам.







Апавяданне Міхася Стральцова “Смаленне вепрука”
6.

Сцепаніда тым часам ціхенька вывела з хляўка ладнага іх парсючка, пачэсваючы яго за вушамі.
– Дзюдзя, дзюдзя, во сюды... Цяпер сюды. Во добра, дзюдзя...
“Як малога”, – падумаў Пятрок, прапускаючы ў дзверцы парсючка, які, ціха парохкваючы, старанна абнюхаў парожак, салому і паслухмяна ўладкаваўся ў сваім катушку, канешне, і не падазраючы пра небяспеку, якая над ім навісла. Сапраўды, гэта было рахманае свінчо, вельмі не хацелася б страціць такога. “Можа, яшчэ як і ацалее, калі будзе мець свой хоць невялікі свінячы розум”, – падумаў Пятрок.
– Ну во! – спакайней сказала Сцепаніда. – Усё ж не навідавоку. Няхай ляжыць.







Аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”
7.




Лёнік паклаў на хлеб кавалак грудзінкі, крактануў, хітра ўсміхнуўся – да гаспадыні:
– Каб у вашым хляве, цётка Ганна, кабанчыкі не пераводзіліся. Як яны там будуць чухацца, дык будуць і госцейкі ў хаце. Паверце мне. Я па людзях валачуся са швайкаю, ведаю.
Яго ўсе зразумелі, маці і дзеці, але ўсе змоўчалі, ніхто не знайшоў, што адказаць.






Апавяданне Віктара Карамазава “Дзяльба кабанчыка”
8.





Паперы ў каралеўстве хоць гаць гаці, друкарні – свае, мастакі – прыдворныя, зараз аздобяць кнігі. Трэба толькі прыдумаць, хто будзе апекавацца іх выданнем, стане Міністрам прыгожага пісьменства. Прызначылі – і гэта зразумела – Міністра па гадоўлі парсючкоў: адкрыццё каралеўскіх шэдэўраў належала яму.










Алена Масла “Казка пра Караля, які страшна любіў пісаць”

Тэст падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам