ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сельская ідылія: агратурызм і адпачынак у Беларусі
Геніяльны мастак

Званчэй песню спявай

Званчэй песню спявай
Іншыя навіны

З 1 жніўня па 28 верасня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Званчэй песню спявай”.


Сярод разнастайных відаў дзіцячай мастацкай творчасці цяжка пераацаніць прывабнасць і эфектыўнасць харавога спеву, сацыяльная і эстэтычная прырода якога стварае спрыяльныя перадумовы для выхавання маладога пакалення. Сам па сабе калектыўны спеў – цудоўнае псіхалагічнае, маральнае і эстэтычнае асяроддзе для фарміравання лепшых якасцей асобы.

У сувязі з тым , што дзіцячы харавы спеў з`яўляецца актыўным відам творчасці, ён развівае многія, у тым ліку і выканальніцкія здольнасці дзяцей. “Хто ўпершыню сустрэўся з музыкай у дзіцячым хоры, каму пашчасціла з ранніх гадоў быць неразлучным з песняй, той усё жыццё беражліва захоўвае гэтыя ўспаміны, як амаль што не самыя лепшыя”, – словы выдатнага хормайстра ХХ стагоддзя А. Свешнікава.

Усё больш сучасных кампазітараў у сваёй творчасці надаюць увагу дзіцячай харавой музыцы. Сярод рускіх і беларускіх кампазітараў – А. Даньшова, Г. Казлова, А. Атрашкевіч, А. Безянсон, С. Бугасаў, М. Слаўкін, Ю. Карнакоў, С. Баневіч, Я. Рушанскі, В. Залесскі, А. Журбін, А. Брыцын і інш.

На выстаўцы прадстаўлена лепшая харавая музыка кампазітараў-класікаў, апрацоўкі народных песень і хоры a capella для дзяцей усіх узроставых груп. Увазе наведвальнікаў прапанаваны зборнікі серыі “Композиторы-классики для детского хора”, “Хоровой класс”, “Золотой репертуар хора”, “В помощь хормейстеру”, а таксама серыя “Джаз в детском хоре”, якая дапаможа разнастаіць рэпертуар дзіцячага харавога калектыву, адкрыць юным выканаўцам яшчэ адну старонку музычнай культуры.

Дапаўняюць экспазіцыю метадычныя дапаможнікі па рабоце з дзіцячым хорам.

Выстаўка адрасавана кіраўнікам і хормайстрам харавых студый, школ, каледжаў і створана з мэтай далучыць дзяцей да сусветных узораў харавой класікі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам