ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Па-беларуску выходзіць раман Габрыэля Гарсіа Маркеса
Таямніцы друкарскай справы

ЗША: грамадства, дзяржава, права

ЗША: грамадства, дзяржава, права
Іншыя навіны

З 28 жніўня па 29 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207в) праходзіць выстаўка “ЗША: грамадства, дзяржава, права”, прымеркаваная да 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі.


Прыняцце Канстытуцыі ЗША – гэта вынік барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Цалкам тэкст асноўнага закона дзяржавы, адобранага Кангрэсам Канфедэрацыі, быў гатовы да 17 верасня 1787 г. Мэтай Канстытуцыі стала юрыдычнае афармленне новай дзяржавы – Злучаных Штатаў Амерыкі.

Канстытуцыя ЗША – параўнальна кароткі дакумент. У ім змяшчаецца прыблізна 7 тыс. слоў. Структурна Канстытуцыя на сённяшні дзень уключае прэамбулу, сем артыкулаў і дваццаць сем паправак. Дакумент адносіцца да ліку “жорсткіх”, паколькі змяняецца ў больш складаным парадку, чым звычайныя законы: за час дзеяння нарматыўнага прававога акта былі прынятыя і ўступілі ў сілу толькі 27 паправак.

Першыя дзесяць з іх неафіцыйна называюцца Білем аб правах, які замацаваў найважнейшыя правы і свабоды чалавека, што практычна адсутнічалі ў першапачатковым тэксце Канстытуцыі. Наступныя папраўкі тычыліся пытанняў выбарчага права, расавага і нацыянальнага раўнапраўя грамадзян, пераемнасці ўлады ў выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў прэзідэнта, асобных пытанняў правасуддзя і г.д.

У адрозненне ад канстытуцыйнай практыкі большасці іншых краін, папраўкі, прынятыя да Канстытуцыі ЗША, не ўключаюцца непасрэдна ў яе тэкст, а публікуюцца дадаткова да яго.

Cкладаная працэдура ўнясення паправак абумовіла таксама адсутнасць у ёй многіх інстытутаў, якія сталі ў цяперашні час традыцыйнымі ў агульнасусветнай практыцы канстытуцыяналізму, такіх як кампетэнцыя Вярхоўнага суда пры ажыццяўленні канстытуцыйнага кантролю, асновы прававога статусу палітычных партый, сацыяльныя правы грамадзян і інш. У сілу гэтага канстытуцыйныя прабелы папаўняюцца актамі Кангрэса і прэзідэнта, канстытуцыйнымі звычаямі, традыцыямі, судовымі прэцэдэнтамі.

Канстытуцыя ЗША – выдатны палітыка-прававы акт, які значна паўплываў на канстытуцыі многіх краін свету і паклаў пачатак сучаснаму разуменню канстытуцыі як у матэрыяльным, так і ў фармальным сэнсе.

Экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, аспірантам, юрыстам міжнародных кампаній, работнікам арганізацый, якія маюць дачыненне да амерыканскай юстыцыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца амерыканскім правам.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амерыкі: гісторыя і сучаснасць
  • Прэзідэнцкая ўлада ў ЗША і яе прадстаўнікі
  • Прававая сістэма Злучаных Штатаў Амерыкі
  • Вярхоўны суд ЗША: судовая прававая палітыка
  • Выбарчая сістэма Амерыкі
  • Амерыканскае крымінальнае права
  • Асновы крымінальнага працэсу ЗША

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі:

Амбасада ЗША ў Беларусі

Інфармацыйны цэнтр Амбасады ЗША (IRC)

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам