ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Развіццё фермерскіх гаспадарак: міжнародны і нацыянальны вопыт
Лепшыя кніжныя падарункі – 2013

Знайсці сябе і жыць лепш

Знайсці сябе і жыць лепш
Іншыя навіны

З 6 студзеня па 28 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Знайсці сябе і жыць лепш”.


Мастацтва жыць у складаным і дынамічным свеце патрабуе ад нас умення зазіраць за грань відавочнага. Веданне псіхалогіі палягчае жыццё чалавека, робіць яго больш яркім і паспяховым.

У чым сакрэт шчасця? У каханні, сяброўстве, кар'ерным росце, матэрыяльным дабрабыце, моцным здароўі? На гэтае вечнае пытанне спрабуюць адказаць аўтары публікацый, прадстаўленых у перыядычных выданнях “Сялянка”, “Планета-семья”, “Здаровы лад жыцця”, “Женский журнал”, “Целитель”, “Yoga+life”.

Мінулае незваротнае, будучыня непрадказальная, бег часу выклікае стрэс... Як навучыцца жыць у радасці тут і цяпер? Як вырвацца з заганнага круга псіхалагічных праблем, якия разбураюць шчасце, а то і само жыццё? Разабрацца чытачам дапамогуць матэрыялы, апублікаваныя ў часопісах “Психология и Я”, “Женское здоровье”, “Psyhologies”, “Здоровье и успех” і інш.

Жанчынам, якія цікавяцца мужчынскай псіхалогіяй, прапаноўваецца падборка артыкулаў з часопісаў “Домашний”, “Гаспадыня”, “Женская газета”.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 часопісаў і газет.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам