ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
100-годдзе Сіманава адзначылі ў Магілёве
Краіна любая мая

Злучае нас часінаў ніць: музеі Беларусі

Злучае нас часінаў ніць: музеі Беларусі
Іншыя навіны

З 2 снежня па 3 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Злучае нас часінаў ніць: музеі Беларусі”.


Усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй радзімы, аматараў падарожжаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, работнікаў культуры, экскурсаводаў, моладзь і настаўнікаў, якія ў час школьных канікулаў разам з вучнямі наведваюць новыя мясціны, запрашаем на выстаўку, што знаёміць з асноўнымі скарбніцамі нашай краіны – музеямі Рэспублікі Беларусь. Сярод прадстаўленых устаноў – музеі вялікія і малыя, добра- і малавядомыя, тыя, што існуюць даўно, экспазіцыі якіх значна аднавіліся, і тыя, што адкрыліся зусім нядаўна, прыватныя і дзяржаўныя музеі і іх філіялы.

Экспазіцыя змяшчае матэрыялы пра музеі гісторыі і культуры Беларусі, краязнаўчыя і літаратурныя, прыродна-экалагічныя і музеі пад адкрытым небам, ваенна-гістарычныя і музеі баявой славы, музеі выяўленчага мастацтва і мастацкія галерэі, музеі ВНУ, школьныя і інш.

Пра музеі даюцца фактычныя даведкі, дзе адлюстроўваецца гісторыя стварэння ўстановы, яе калекцыі і экспазіцыі, прыводзіцца дадатковая літаратура для азнаямлення, падаецца інфармацыя аб развіцці музейнай справы на тэрыторыі Беларусі і г.д.

Цікавымі для наведвальнікаў будуць кнігі і часопісныя артыкулы пра незвычайныя і малавядомыя музеі, такія як музей цацкі, дзіцячы музей, фотамузей, музеі хлеба, валуноў, а таксама гісторыі трамвая і гісторыі міліцыі, музеі “Дом насякомых”, “Антибахус”, аптэка-музей і інш.

Выстаўка багата аздоблена фотаздымкамі і налічвае больш за 250 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам