ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Завершаны праект па перавыданні Слуцкага Евангелля
Дзеці – наша будучыня

Жывое думак хараство

Жывое думак хараство
Іншыя навіны

З 1 па 30 верасня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Жывое думак хараство”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Анатоля Сямёнавіча Грачанікава (1938 – 1991), беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974).


А. Грачанікаў – адзін з цікавых і самабытных паэтаў пасляваеннага пакалення, чый год і ўзрост, як адзначаў А. Твардоўскі, “нясе галоўную службу” ў беларускай паэзіі. На прынцыпах народнай маралі – шчырасці, дабрыні, спагадзе – заснавана творчасць беларускага паэта, аўтара кніг для дарослых і дзяцей.

Выстаўка складаецца з шасці раздзелаў.

У двух першых раздзелах экспазіцыі, якія маюць назвы “У пошуках гармоніі жыццёвай” і “Па праву шчырасці”, прадстаўлены асобныя творы аўтара, якія ўвайшлі ў зборнікі: “Магістраль” (1964), “Круглая плошча” (1971), “Грыбная пара” (1973), “Начная змена” (1975), “Дрэва на выспе” (1977), а таксама кніга выбранай лірыкі “Калі далёка ты…” (1979). Сапраўдным узлётам творчасці паэта стаў зборнік вершаў і паэм “Палессе” (1983). Пасля выйшлі кнігі паэзіі: “Верасень” (1984), “Я вас люблю” (1986). Апошні прыжыццёвы зборнік “Жнівень-45” (1990) змяшчае творы, якімі паэт адгукнуўся на пачатак перабудовы і чарнобыльскую бяду.

Працягваюць экспазіцыю раздзелы: “Творы А. Грачанікава ў перакладах” і “Любіў людзей, зямлю і неба”. У іх паэт прадстаўлены ў якасці перакладчыка, публіцыста, дзіцячага пісьменніка. А. Грачанікаў перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх паэтаў, а таксама пісьменнікаў замежных славянскіх краін. Разам з Э. Агняцвет ён пераклаў зборнік паэзіі народнай паэтэсы Узбекістана Зульфіі “Такое сэрца ў мяне”. Для дзяцей пераклаў вершы сучасных афганскіх паэтаў, якія ўвайшлі ў зборнік “Ватан – значыць Радзіма”. У сваю чаргу творы А. Грачанікава перакладаліся на многія мовы свету і знайшлі сваіх прыхільнікаў у Англіі, Францыі, Польшчы, Балгарыі, В’етнаме і іншых краінах.

Многія лірычныя творы паэта пакладзены на музыку. Гэта адлюстравана ў раздзеле “Да сэрцаў людскіх”.

Апошні раздзел выстаўкі “Сын Палескага краю” распавядае пра жыццё і творчасць пісьменніка.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 выданняў (кнігі, часопісы).

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам