ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі
Грамадства для ўсіх узростаў

Жывая стыхія творчасці

Жывая стыхія творчасці
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 3 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жывая стыхія творчасці”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мікалаевіча Пташнікава (1932–2016).

Іван Пташнікаў – адзін з найбольш цікавых, самабытных празаікаў беларускай літаратуры, таленавіты і яркі прадстаўнік свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, мужнасць і шчодрасць душы – усё гэта фарміравала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру. Раманы, аповесці і апавяданні Івана Пташнікава набылі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Сярод сучасных беларускіх празаікаў ён вылучаецца адданасцю вясковай тэме. Лёс вясковага чалавека на розных жыццёвых дарогах, яго характар, грамадзянская і сацыяльная значнасць застаюцца ў цэнтры ўвагі пісьменніка. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай аўтара, прысвечанай гэтай тэме: раманамі “Чакай у далёкіх Грынях”, “Мсціжы”, “Алімпіяда”.

Важнае месца ў творчасці І. Пташнікава належыць і вайне. Жахі і боль ваеннага ліхалецця назаўсёды ўвайшлі ў яго памяць. Менавіта таму вайна, час аднаўлення роднага краю раскрываюцца ў творах пісьменніка глыбока і праўдзіва, абвострана і трагічна, эмацыянальна і напружана: аповесці “Лонва”, “Тартак”, “Найдорф”, апавяданні “Алёшка”, “Алені”, “Бежанка” і інш.

На паліцах прадстаўлена першая кніга пісьменніка “Зерне падае не на камень”, якая выйшла у 1959 годзе, зборнікі яго твораў і кнігі выбраных твораў, выдадзеныя ў розныя часы. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з апавяданнем І. Пташнікава “Львы” – першым у беларускай прозе творам пра чарнобыльскую трагедыю.

Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны перакладам твораў пісьменніка на рускую, украінскую, польскую, англійскую, балгарскую і іншыя мовы свету.

Апошняя частка экспазіцыі знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць І. Пташнікава.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам