ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сусветная стратэгія аховы прыроды
Гродзенскі “Катэхізіс” Лаўрэнція Зізанія

Жывапіс без межаў

Жывапіс без межаў
Іншыя навіны

З 2 чэрвеня да 19 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца кніжная выстаўка “Жывапіс без межаў”, прысвечаная сучаснаму мастацтву і яго вытокам.


Выстаўка арганізавана напярэдадні адкрыцця II Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу “Colorfest”.

Мастацтва заўсёды было сучасным. Скульптуры Радэна або работы Іераніма Босха ў свой час, верагодна, выклікалі не менш спрэчак і крытыкі, чым інсталяцыі і смелыя праекты майстроў XXI стагоддзя.

Пошук новых сродкаў для адлюстравання хутка зменлівых адносін у грамадстве, эканоміцы, навуцы і тэхніцы выклікае зараджэнне мноства выяўленчых стыляў і напрамкаў, якія раптоўна з’яўляюцца, знікаюць і ўзнаўляюцца ў змененым выглядзе. Адкрывае экспазіцыю раздзел “Стылі і напрамкі”, дзе сабраны энцыклапедыі, слоўнікі, альбомы і навукова-папулярныя выданні па тыпалогіі жывапісу XX–XXI стст.

Частка экспазіцыі пад назвай “Міжнароднае жывапіснае мастацтва” знаёміць з сучаснымі жывапісцамі свету. Слова “міжнароднае” ў назве невыпадковае. Бывае цяжка вызначыць прыналежнасць таго ці іншага мастака да адной краіны, як і да якога-небудзь аднаго напрамку. Граніцы для творцаў размытыя, умоўныя або іх не існуе зусім. І ўсё ж у раздзеле дэманструюцца выданні прадстаўнікоў сучаснага жывапісу з 18 краін, сярод якіх Германія, Італія, Кітай, Польшча, ЗША і інш.

Пастаянныя наведвальнікі галерэйна-выставачнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі неаднаразова мелі магчымасць бачыць майстэрства беларускіх мастакоў у арыгіналах. Яркія каталогі і альбомы айчынных майстроў, іх творчыя біяграфіі, апісанне асобных работ, звесткі пра айчынныя арт-праекты прадстаўлены ў раздзеле “Жывапіс Беларусі”.

Акунуцца ў цудоўны свет жывапісу, навучыцца яго лепш разумець і адчуваць, стаць максімальна да яго талерантным, а таксама выражаць свае эмоцыі ўжо ва ўласных карцінах дапамогуць выданні раздзела “Адчуванне мастацтва”. Наведвальнікам прапанавана кніжная серыя “Библиотека художника”, кнігі “Арт-класс” і “Исцеление через искусство”, рад іншых выданняў, якія дадуць магчымасць звычайнаму чалавеку далучыцца да высокага мастацтва.

Экспазіцыя прызначана мастацтвазнаўцам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным мастацтвам.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам