ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2010
Самаадданае служэнне навуцы

Жыццё, прысвечанае песні…

Жыццё, прысвечанае песні…
Іншыя навіны

З 28 ліпеня па 23 верасня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Жыццё, прысвечанае песні…”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага музычнага дзеяча, этнографа, фалькларыста Г.І. Цітовіча (1910–1986 гг).


Заснавальнік і дырыжор народнага хору БССР, народны артыст СССР (1968), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978) Генадзь Іванавіч Цітовіч з’яўляецца аўтарам 12 арыгінальных песень і больш як 60 апрацовак народных мелодый. Многія з іх увайшлі ў залаты фонд беларускага музычнага мастацтва, прызнаны класічнымі, а такія як “Жавароначкі, прыляціце”, “Ой, рана на Івана”, “Рэчанька” сталі музычнымі сімваламі Беларусі.

Плённая дзейнасць Г.І. Цітовіча пачалася з запісу ў першую чаргу бабуліных песень. Потым ім быў зафіксаваны песенны фальклор родных мясцін. Генадзь Цітовіч стаў руплівым , шчырым і высокакваліфікаваным збіральнікам і даследчыкам беларускіх народных песень, іх інтэрпрэтатарам спачатку ў ансамблі “Баян”, а з 1939 г. – у самадзейным Падлескім народным хоры (Ляхавіцкі раён), у 1952–1975 гг. – у Дзяржаўным акадэмічным народным хоры Рэспублікі Беларусь.

Збіральніцкая дзейнасць Г.І. Цітовіча заключалася не столькі ў калекцыяніраванні народных песень, як ў даследаванні іх інтанацыйнага і рытмічнага складу, меладычнай самабытнасці. Для яго было важна перанесці ўсе гэтыя якасці на прафесійную сцэну ў натуральным выглядзе, без змены гукаўтварэння. Нястомны прапагандыст беларускай музычнай культуры, ён глыбока раскрыў жывую, трапяткую душу народнай песні і вывеў яе на шырокія прасторы сусветнага мастацтва.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра творчы шлях кампазітара, ноты песень “Беларусь мая”, “Зязюленька”, “Як той Зосі давялося”, “Рэчанька” і іншых, а таксама зборнікі песень “Беларускія народныя песні” (двухгалосныя, 1948), “Апрацоўкі беларускіх народных песень” (1955), “Добры вечар!” (1986), ”Песні шчасця” (1950).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам