ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Летапісец братніх літаратурных сувязей
Ад нецярпімасці да згоды

Жыццё без насілля

Жыццё без насілля
Іншыя навіны

З 13 лістапада па 7 снежня 2007 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Жыццё без насілля", прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын.


Гэты дзень быў абвешчаны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 54/134) у 1999 годзе і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Насілле ў адносінах да жанчын распаўсюджана паўсюль у свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам. Яно закранае жанчын незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых акалічнасцей. Насілле не дазваляе жанчынам выкарыстаць усе свае магчымасці, стрымлівае эканамічны рост і падрывае развіццё.

Гэтая праблема стала важным прыярытэтам для міжнароднай супольнасці, менавіта таму адкрыццё такой выстаўкі асабліва актуальна.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на то, каб насілле ў адносінах да жанчын перастала быць прыватнай справай і стала пытаннем дзяржаўнага значэння. У іх змяшчаецца інфармацыя аб міжнароднай прававой і стратэгічнай канцэпцыі, распрацаванай дзяржавамі-членамі ААН адносна гэтай праблемы, надаецца вялікая ўвага распрацоўцы міжнародных стандартаў, накіраваных на ажыццяўленне ўсіх правоў жанчын, у тым ліку правы на жыццё, свабоднае ад насілля.

Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць розныя аспекты вывучэння гендэрных праблем, у іх распрацоўваюцца найбольш эфектыўныя шляхі і метады, накіраваныя на тое, каб змяніць шырока распаўсюджаныя і глыбока замацаваныя памылковыя погляды на ролю жанчыны ў сям’і і грамадстве.

У экспанаваных матэрыялах прыведзены статыстычныя даныя ААН аб маштабах насілля ў адносінах да жанчын у свеце. Так, штогод у свеце пяць тысяч жанчын становяцца ахвярамі забойстваў, здзейсненых у імя "абароны гонару" членамі сем’яў. У сярэднім кожная трэцяя жанчына хоць раз у жыцці становіцца ахвярай згвалтавання або грубага звароту. Штогод ва ўсім свеце прадаюцца сотні тысяч жанчын. Дагэтуль у шэрагу краін свету забіваюць зародкаў і немаўлятаў жаночага полу.

Вялікая ўвага ў дакументах на выстаўцы надаецца праблеме гандлю людзьмі, аб’ектамі якой могуць стаць жанчыны,і праблемам гвалту ва ўмовах узброеных канфліктаў, калі жанчыны і дзяўчыны з’яўляюцца ахвярамі розных формаў сэксуальнага дамагання.

Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны праблемам насілля ў адносінах да жанчын у Рэспубліцы Беларусь. У ім сабраныя дакументы, што адлюстроўваюць стратэгію дзейнасці нашай дзяржавы, накіраваную на папярэджанне, спыненне і выкараненне гэтага зла ў адносінах да жанчын. Намаганні нашага грамадства, дзяржавы і няўрадавых арганізацый павінны быць накіраваныя на тое, каб абараніць жанчын і пабудаваць свет, у якім жанчыны будуць карыстацца сваімі правамі і свабодамі нараўне з мужчынамі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая для студэнтаў, выкладчыкаў, сацыяльных педагогаў, псіхолагаў, спецыялістаў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістаў праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Спасылкі на сайты ААН

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын

Women Watch: UN Inter-agency Network on Women and Gender Equality

Gender Equality & the MDGs

Камісія па становішчы жанчын

Канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын

Аддзел ААН па паляпшэнні становішча жанчын

Рэгіянальныя камісіі

Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека

Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў

Міжнародны навучальны і навукова-даследчы інстытут па паляпшэнні становішча жанчын

Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын (ЮНІФЕМ)

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Група Сусветнага банка

Дадатковая інфармацыя

Inter-Parliamentary Union

Amnesty International

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам