ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мода 50 гадоў таму
Мілыя жанчыны!

Жанчыны свету: з надзеяй у будучыню

Жанчыны свету: з надзеяй у будучыню
Іншыя навіны

З 6 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пакой 207) адкрыта выстаўка “Жанчыны свету: з надзеяй у будучыню”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.


Міжнародны жаночы дзень (або Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын і міжнародны мір ААН) адзначаецца 8 сакавіка. Сваімі каранямі ён сыходзіць ў шматвяковую барацьбу жанчын за ўдзел у жыцці грамадства нароўні з мужчынамі. Ідэя вызначэння спецыяльнага дня салідарнасці працоўных жанчын усяго свету за свае правы супраць прыгнёту і няроўнасці была вылучана ў 1910 годзе нямецкай рэвалюцыянеркай Кларай Цэткін (1857-1933) на жаночай канферэнцыі ў Капенгагене. Дзень 8 сакавіка быў выбраны для свята невыпадкова: менавіта 8 сакавіка 1857 года тэкстыльшчыцы Нью-Йорка прайшлі маршам па вуліцах горада, пратэстуючы супраць нізкіх заробкаў і дрэнных умоў працы.

Упершыню Міжнародны жаночы дзень адзначаўся ў шэрагу краін Еўропы ў 1911 годзе. З кожным годам колькасць краін, у якіх на тым ці іншым узроўні адзначалася гэтая дата, павялічвалася, і ў 1977 годзе 8 сакавіка было абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН як Міжнародны жаночы дзень (рэзалюцыя A/RES/32/142). Сёння гэта свята адзначаюць ва ўсім свеце. У некаторых краінах гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам.

Сёння жанчыны свету з надзеяй і ўсё большай упэўненасцю глядзяць у будучыню. Іх намаганні ў барацьбе за роўнасць, справядлівасць, мір і развіццё не аказаліся марнымі. З кожным годам узрастае важнасць удзелу жанчын у працэсе сацыяльнага развіцця. Створаны звод міжнародна-ўзгодненых стратэгій, мэт, стандартаў і праграм, якія павінны палепшыць становішча жанчын ва ўсім свеце.

Дасягненне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі і пашырэнне праў і магчымасцяў жанчын з’яўляецца абавязковай умовай стварэння больш здаровых, адукаваных, мірных і квітнеючых грамадстваў. Калі жанчыны валодаюць усімі правамі і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці грамадства, ад гэтага выйграюць усе. Толькі такім чынам можна паспяхова вырашаць вялікія задачы, што стаяць перад нашым светам: ад урэгулявання канфліктаў і мірабудаўніцтва да барацьбы са СНІДам і дасягнення ўсіх іншых мэт, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Таму і сёння, і ў будучым ні адно рашэнне найбольш сур’ёзных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем грамадства не можа быць знойдзена без усебаковага ўдзелу жанчын свету і прадстаўлення ім усіх праў і магчымасцяў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • жанчыны свету ў гістарычнай рэтраспектыве;
  • шматгранная роля жанчын у грамадстве (жанчыны ў палітыцы, эканоміцы, сям’і, культуры);
  • міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на паляпшэнне становішча жанчын;
  • здароўе і адукацыя жанчын;
  • барацьба за ліквідацыю гвалту адносна жанчын;
  • гендэрныя праблемы роўнасці палоў;
  • становішча жанчын у РБ.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюза і Сусветнага банка на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавая для выкладчыкаў сацыяльна-палітычных дысцыплін, студэнтаў, правазнаўцаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, кіраўнікоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, а таксама тых, хто цікавіцца пытаннямі гендэрнай ідэалогіі і сацыялогіі.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Арганізацыі сістэмы ААН

Дадатковыя спасылкі

* на англійскай мове

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам