ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кветкавы рай IV
Для цябе, Жанчына

Жанчыны планеты: мінулае, сучаснасць, будучыня

Жанчыны планеты: мінулае, сучаснасць, будучыня
Іншыя навіны

З 3 сакавіка па 4 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка «Жанчыны планеты: мінулае, сучаснасць, будучыня», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1977 годзе (рэзалюцыя A/RES/32/142) і штогод адзначаецца 8 сакавіка.

Міжнародны жаночы дзень, або Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын і міжнародны мір ААН – гэта свята, якое шырока адзначаюць ва ўсім свеце як дзень міжнароднай салідарнасці жанчын у барацьбе за эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае раўнапраўе. У некаторых краінах гэты Дзень з’яўляецца нацыянальным святам.

Дасягненне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі і пашырэнне праў і магчымасцей жанчын з’яўляецца абавязковай умовай стварэння здаровага, адукаванага, мірнага і працвітаючага грамадства. У наш час ні адно рашэнне найбольш сур’ёзных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем грамадства не можа быць знойдзена без усебаковага ўдзелу жанчын.

Сёння жанчыны ўсё з большай упэўненасцю глядзяць у будучыню. Іх намаганні ў барацьбе за роўнасць, справядлівасць, мір і развіццё не апынуліся марнымі. Расце колькасць краін, якія прымаюць законы, накіраваныя на ахову палавога і рэпрадуктыўнага здароўя і заахвочванне гендэрнай роўнасці. Створаны звод міжнародна-ўзгодненых стратэгій, стандартаў, праграм і мэт, закліканых палепшыць становішча жанчын ва ўсім свеце. У шматлікіх краінах жанчыны прымаюць выклікі, беручы на сябе кіруючыя функцыі і рэальна спрыяючы зменам у сваіх краінах і на міжнароднай арэне. Жанчыны займаюць пасады ў дзяржаўных установах на розных узроўнях, удзельнічаюць у кіраванні бізнесам, ствараюць і ўзначальваюць шматлікія камерцыйныя арганізацыі і на сённяшні дзень прысутнічаюць практычна ва ўсіх сферах прафесійнай дзейнасці і ў прыватным сектары.

Тым не менш зрабіць трэба яшчэ нямала. Усё гэтакі ж надмерна высокі паказчык матчынай смяротнасці, шматлікія жанчыны не маюць доступу да паслуг па планаванні сям’і, востра стаіць праблема насілля над жанчынамі і гендэрнай дыскрымінацыі. Таму штогадовае правядзенне Міжнароднага жаночага дня дазволіць крытычна ацаніць дасягнутае за мінулыя гады, развіць поспехі і выправіць недахопы.

Жанчыны прымаюць актыўны ўдзел у развіцці беларускага грамадства. Яны складаюць 53,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва нашай краіны. Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь адносна жанчын накіравана на рэалізацыю іх палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў. Прымаюцца меры па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчын, распрацоўваюцца і ажыццяўляюцца сацыяльна-эканамічныя меры па паляпшэнні становішча жанчын, умацаванні і падтрымцы сям’і, забяспечваецца кантроль над захаваннем прадстаўленых жанчынам праў і гарантый. Пазітыўны ўплыў на павышэнне сацыяльнага статусу жанчын аказвае таксама развіццё жаночага руху, пашырэнне сацыяльнага партнёрства жаночых грамадскіх арганізацый з урадавымі структурамі і актывізацыя гендэрных даследаванняў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Жанчыны свету ў гістарычнай рэтраспектыве;
  • Шматгранная роля жанчын у грамадстве (жанчыны ў палітыцы, эканоміцы, сям’і, культуры);
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на паляпшэнне становішча жанчын;
  • Здароўе і адукацыя жанчын;
  • Барацьба за ліквідацыю насілля адносна жанчын;
  • Гендэрныя праблемы роўнасці палоў;
  • Становішча жанчын у Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая прававедам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных дысцыплін, студэнтам, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі гендэрнай ідэалогіі і сацыялогіі.

Карысныя спасылкі

Документы

Дзейнасць ААН

Арганізацыі сістэмы ААН

Канферэнцыі і мерапрыемствы

           
                 
           

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам