ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Для цябе, Жанчына
Патрыярх беларускай сатыры

Жанчыны ў гісторыі Беларусі

Жанчыны ў гісторыі Беларусі
Іншыя навіны

З 2 сакавіка па 14 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, прымеркаваная да Дня жанчын і прысвечаная лепшай палове чалавецтва.


Пачынаецца экспазіцыя з раздзела “Славутыя постаці мінуўшчыны”.

На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны пакінулі сваімі справамі значны, непаўторны след на зямлі. У кожнай з іх было рознае жыццё. Рознае было і ў жыцці. Часы, калі яны жылі, іх погляды, характары, паводзіны непадобныя паміж сабой. Адны з іх нарадзіліся і дзейнічалі на беларускай зямлі, другія па волі лёсу трапілі ў іншыя краіны і праславіліся там, трэція – чужаземкі, якія былі выданы замуж за жыхароў нашай зямлі і знайшлі тут сваю радзіму. Гэтыя жанчыны – правіцельніцы, палітыкі, ваяўніцы, дзеячы навукі і культуры, асветніцы, літаратары, музыканты, мастачкі, актрысы і проста каханыя.

Папярэднія эпохі падарылі гісторыі нямала выдатных жаночых імёнаў. І гэта не толькі аб’екты кахання ды пакланення славутых мужчын, але і асобы, якія нараўне з прадстаўнікамі моцнага полу ўплывалі на ход гістарычных падзей, дапамагалі чалавецтву спасцігаць вышэйшую Боскую мудрасць, будавалі храмы веры і навукі, стваралі, захоўвалі, абаранялі Прыгажосць. Сярод іх – свабодалюбівая полацкая князёўна Рагнеда; першая на беларускай зямлі жанчына, што ўступіла на шырокую дарогу асветніцтва, – Ефрасіння Полацкая; беларуская праваслаўная святая Соф’я Слуцкая; нясвіжская княгіня Францішка Уршуля Радзівіл – першая жанчына-драматург у Вялікім Княстве Літоўскім; Апалонія Дарэўская – прыгонная танцоўшчыца, якая стаяла ля вытокаў беларускага балета; польская каралева Барбара Радзівіл; авантурная спадарожніца з Навагрудка Саламея Рэгіна Русецкая; каралева, рэфарматар, палітык Бона Сфорца і інш.

У раздзеле “Жаночае аблічча сучаснай Беларусі” прадстаўлены матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё, навуковыя і творчыя дасягненні нашых знакамітых суайчынніц. У іх ліку – С. Станюта, В. Новак, Н. Кубасава, Р. Баравікова, В. Іпатава, Т. Бондар, М. Захарэвіч, Н. Гайда, Г. Гарэлава, Н. Шчасная, А. Паслядовіч, В. Корбут, Ю. Несцярэнка і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

         
                 
         

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам