ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Купалаваму перакладу “Слова о полку Игореве” – 90 гадоў
Адкрыццё мультыпраекта “Вянок Максіму”

Жанчына: роўнасць, годнасць, свабода і бяспека

Жанчына: роўнасць, годнасць, свабода і бяспека
Іншыя навіны

З 9 лістапада па 4 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Жанчына: роўнасць, годнасць, свабода і бяспека”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Гістарычнай перадумовай Дня стала падзея, якая адбылася ў Дамініканскай Рэспубліцы 25 лістапада 1960 года: па загадзе дамініканскага кіраўніка Рафаэля Трухільё былі па-зверску забіты палітычныя актывісткі – сёстры Мірабал.

Насілле ў дачыненні да жанчын распаўсюджана паўсюль у свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам, незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых акалічнасцей. Яно караніцца ў няроўнасці ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, якая склалася гістарычна, а таксама ў бесперапыннай дыскрымінацыі.

Насілле – гэта складаная з’ява, якая вылучаецца разнастайнасцю сваіх форм і праяўленняў. Яно выяўляецца ў фізічнай, сексуальнай, псіхалагічнай і эканамічнай формах. Гэтыя формы ўзаемазвязаны, іх уплыў на жыццё жанчын пачынаецца з іх нараджэння і працягваецца да глыбокай старасці. Па меншай меры кожная трэцяя жанчына ў свеце на працягу свайго жыцця пацярпела пабоі, прымушэнне да сексу або якія-небудзь іншыя формы жорсткага стаўлення з боку, як правіла, блізкага ёй чалавека. Кожная пятая жанчына ў свеце на працягу свайго жыцця становіцца ахвярай сексуальнага гвалту або спробы згвалтавання. Штогод ад 500 тысяч да 3 мільёнаў чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі гандлю людзьмі і прымушаюцца займацца прастытуцыяй, прымусовай працай або трапляюць у рабства або паднявольны стан.

Ва ўсім свеце жанчыны з’яўляюцца той сілай, якая змацоўвае сем’і, абшчыны і нацыі. Насілле адносна жанчын з’яўляецца абуральным парушэннем праў чалавека і нясе велізарныя сацыяльныя і эканамічныя выдаткі. Яно з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для дасягнення міжнародна-ўзгодненых мэт у галіне развіцця.

Для ліквідацыі насілля патрабуюцца комплексныя і сістэматычныя намаганні дзяржаў, міжнародных арганізацый і ўсіх зацікаўленых бакоў. Усведамляючы важнасць гэтай праблемы, у лютым 2008 года Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам пакончым з насіллем у адносінах да жанчын”, накіраванай на распрацоўку і прыняцце пэўных мер па прадухіленні і выкараненні насілля ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце. Гэта кампанія, якая праводзіцца ў перыяд 2008–2015 гадоў, заклікана мабілізаваць грамадскую думку на тое, каб работа над папярэджаннем і выкараненнем насілля адносна жанчын вялася на самым высокім палітычным узроўні.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на тое, каб насілле ў адносінах да жанчын перастала быць прыватнай справай і стала пытаннем дзяржаўнага значэння.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын;
  • Шляхі рашэння праблем насілля ў адносінах да жанчын у Рэспубліцы Беларусь;
  • Меры па папярэджанні і спыненні насілля адносна жанчын у сям’і;
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты;
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі;
  • Сацыяльная няроўнасць і гендарная дыскрымінацыя.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, спецыялістам у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Дадатковыя дакументы

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам