ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала ўкраінская дэлегацыя
Музыкант вялікага таленту і натхнення

Жамчужыны беларускай прыроды

Жамчужыны беларускай прыроды
Іншыя навіны

З 16 па 30 ліпеня 2008 г. у чытальнай зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка «Жамчужыны беларускай прыроды», на якой шырока прадстаўлены выданні пра асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (акваторыі) Беларусі, такія як нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі.


Мэта іх стварэння – захаванне пэўных прыродных комплексаў і выкарыстанне іх у рэкрэацыйных, асветніцкіх і навуковых мэтах. Ахоўныя тэрыторыі маюць вялікае экалагічнае, гістарычнае, эстэтычнае і рэкрэацыйнае значэнне, і яны амаль не зменены дзейнасцю чалавека.

Больш за 230 выданняў экспазіцыі (кніг, брашур, фотаальбомаў, карт, турыстычных схем, буклетаў, фотаздымкаў) прадстаўляюць кожны тып асабліва ахоўных прыродных тэрыторый нашай сінявокай прыгажуні Беларусі, загадкавай славянскай зямлі, з добрасардэчнасцю, працавітасцю і ветлівасцю людзей, якія яе насяляюць. Тым больш, што гэтыя куточкі амаль некранутай дзівоснай прыроды знаходзяцца ў цэнтры Еўропы.

Выданні, прадстаўленыя на выстаўцы, сістэматызаваны ў наступныя раздзелы: «Нацыянальныя паркі Беларусі», «Запаведнікі», «Заказнікі», «Экалагічныя праблемы сучаснасці», «Зялёнымі сцежкамі Беларусі». Чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з заканадаўчымі і іншымі дакументамі, якія расказваюць пра гісторыю, сучасны стан развіцця і перспектывы ўнікальных прыродных комплексаў, такіх як, нацыянальныя паркі Беларусі (Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі, Прыпяцкі), Бярэзінскі біясферны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і мноства заказнікаў рэспубліканскага і мясцовага значэння.

Пра дзівосныя прыродныя багацці Беларусі апавядаюць наступныя дакументы экспазіцыі: «Национальные парки и заповедники Беларуси» (2007), Ридевский Г.В. «Территориальная организация Республики Беларусь: социально-эколого-экономическая модель перехода к устойчивому развитию» (2007), «Беловежская пуща в третьем тысячелетии: проблемы сохранения природы и устойчивого развития» (2002), «Чырвоная кніга Беларусі» (1993, 2006), кнігі пра Белавежскую пушчу Г. Карцава, В.В. Семакова, «Национальный парк "Браславские озёра" » (2005), «Приглашаем в Березинский заповедник» (2003), «Национальный парк "Нарочанский"» (2006), «Заказник "Выгощанское"» (2006), «Заказник "Соколиный"» (2008). На выстаўцы шырока прадстаўлены фотаальбомы багатай беларускай прыроды, жывёльнага і расліннага свету, падрыхтаваныя навукоўцамі і вядомымі фотамастакамі М. Шараем, І. Бышнёвым, В. Бараноўскім, С. Плыткевічам і іншымі.

У выданнях «Зелёными тропами Беларуси», «Экологический туризм и рекреационное природопользование в Беларуси» (2003), «Туризм: проблемы и перспективы развития» (2005), «Инновационные технологии в сфере туризма, гостеприимства, рекреации и экскурсоведения» (2006) можна знайсці інфармацыю пра развіццё экалагічнага турызму, які вельмі актуальны сёння ў Беларусі.

Кантактны тэл. 293-27-16.

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам