ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт кіраўнікоў ВНУ краін ЕўрАзЭС
Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі

Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт

Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт
Іншыя навіны

З 30 сакавіка па 14 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Здаровы лад жыцця: міжнародны і нацыянальны вопыт", прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты дзень быў зацверджаны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 г. і штогод, пачынаючы з 1950 г., адзначаецца 7 красавіка.

Кожны год выбіраецца тэма Сусветнага дня здароўя, якая асвятляе адну з прыярытэтных задач у галіне аховы здароўя. Сусветны дзень здароўя – 2010 будзе прысвечаны праблеме ўрбанізацыі і здароўя. Гэтая тэма была выбрана як знак прызнання ўздзеяння, якое ўрбанізацыя аказвае на наша агульнае здароўе ў цэлым і на здароўе кожнага з нас паасобку. Урбанізацыя – гэта неабарачальная тэндэнцыя, якая стала неад’емнай прыметай таго свету, у якім мы жывем. Хуткі прырост колькасці гарадскога насельніцтва стане адным з найважнейшых пытанняў аховы здароўя ў XXI стагоддзі, паколькі больш за палову насельніцтва зямнога шара сёння пражывае ў гарадах. Урбанізацыя асацыіруецца са шматлікімі праблемамі для здароўя, звязанымі з забруджваннем вады і навакольнага асяроддзя, насіллем і траўмамі, такімі фактарамі рызыкі, як курэнне, няправільнае харчаванне, адсутнасць фізічнай актыўнасці, шкоднае ўжыванне алкаголю, а таксама небяспекай, звязанай з успышкамі хвароб.

Сусветны дзень здароўя прадстаўляе ўнікальную магчымасць сканцэнтраваць увагу сусветнай супольнасці на праблемах сістэмы аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і схіліць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскую супольнасць да сумесных намаганняў, скіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Адна з глабальных мэт Сусветнага дня здароўя – інтэграваць гэты Дзень ва ўстойлівую міжнародную стратэгію развіцця аховы здароўя праз серыю рэгулярных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на мясцовым, нацыянальным або рэгіянальным узроўнях. Паспяховая рэалізацыя гэтай стратэгіі ўжо дае станоўчыя вынікі. У большасці рэгіёнаў свету павялічваецца працягласць жыцця, зніжаецца дзіцячая смяротнасць, а небяспечныя хваробы знаходзяцца пад кантролем, паколькі ўсё больш людзей атрымліваюць доступ да асноўных паслуг па ахове здароўя, імунізацыі, доступ да чыстай пітной вады і водазабеспячэння.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый адыгрывае вялікую ролю ў дасягненні многіх з гэтых рэзультатаў, забяспечваючы падтрымку паслуг па ахове здароўя, пастаўку асноўных медыкаментаў, аздараўленне гарадоў, аказанне медыцынскай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях і барацьбу з інфекцыйнымі захворваннямі.

Міжурадавай структурай ААН, прызначанай каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і глабальныя дзеянні па барацьбе з хваробамі, з’яўляецца Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), якая ставіць сваёй мэтай дасягненне высокага ўзроўню здароўя для ўсіх, забеспячэнне рэпрадуктыўнага здароўя, садзейнічанне здароваму ладу жыцця ў чыстым асяроддзі.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з краін – заснавальніц СААЗ і актыўна ўдзельнічае ў працы гэтай арганізацыі. Супрацоўніцтва з СААЗ дазваляе нашай дзяржаве, выкарыстоўваючы сусветны вопыт, забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення работы сістэмы аховы здароўя Беларусі. Здароўе – вышэйшая каштоўнасць для кожнага чалавека і нацыянальны прыярытэт нашай рэспублікі. Стварэнне неабходных умоў для захавання і ўмацавання здароўя грамадзян з’яўляецца адной з асноўных задач нашай дзяржавы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя;
  • ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўніцтва рэспублікі з СААЗ;
  • урбанізацыя і здароўе;
  • здароўе маці і дзіцяці;
  • барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ/СНІДам;
  • вада, санітарыя і гігіена;
  • палітыка ў галіне здаровага ладу жыцця і медыкаментаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Значную частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, СААЗ, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Спасылкі на сайты сістэмы ААН

ААН

ААН і ахова здароўя

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Панамерыканская арганізацыя аховы здароўя

ЮНФПА

ЮНІСЕФ

Група Сусветнага банка

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам