ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне
У Кіеве выдадзена кніга Людмілы Рублеўскай

Здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека

Здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека
Іншыя навіны

З 3 красавіка па 8 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца выстаўка “Здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты Дзень быў абвешчаны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата абрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Мільёны людзей ва ўсім свеце адзначаюць важнасць здароўя для прадуктыўнага і шчаслівага жыцця і для дасягнення фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту.

У XXI стагоддзі ахова здароўя з’яўляецца агульным абавязкам грамадства, што ўключае забеспячэнне справядлівага доступу да асноўных відаў медыка-санітарнай дапамогі. У большасці раёнаў свету працягласць жыцця павялічваецца, зніжаецца дзіцячая смяротнасць, а хваробы знаходзяцца пад кантролем, паколькі ўсё больш людзей атрымліваюць доступ да асноўных паслуг аховы здароўя, імунізацыі, чыстай пітной вады і водазабеспячэння.

Сусветны дзень здароўя дае ўнікальную магчымасць засяродзіць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і заклікаць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскую супольнасць да сумесных намаганняў, накіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Міжурадавай структурай ААН, прызванай каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і глабальныя дзеянні па барацьбе з хваробамі, з’яўляецца Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Кожны год выбіраецца тэма Сусветнага дня здароўя, якая асвятляе адну з прыярытэтных задач у сферы аховы здароўя. У 2013 годзе тэмай Сусветнага дня здароўя стала гіпертанія.

Сардэчна-сасудзістыя хваробы становяцца прычынай смерці ўсё большай колькасці людзей у свеце, паражаючы ў роўнай ступені і бедных, і багатых. Прычынамі сардэчна-сасудзістых захворванняў з’яўляюцца парушэнні дзейнасці сэрца і крывяносных сасудаў. У лік гэтых захворванняў уваходзіць і гіпертанія, вядомая таксама як высокі крывяны ціск. Па дадзеных СААЗ, кожны трэці дарослы чалавек у свеце мае павышаны крывяны ціск – стан, які з’яўляецца прычынай амаль паловы ўсіх выпадкаў смерці ад інсульту, хвароб сэрца і нырачнай недастатковасці. Колкасць людзей з гіпертаніяй з узростам павялічваецца: ад аднаго чалавека з дзесяці ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў – да пяці з дзесяці ва ўзросце ад 50 да 60 гадоў.

Але гіпертанію можна прадухіляць і лячыць. Абнадзейлівым фактам з’яўляецца тое, што 80 % дачасных інфарктаў і інсультаў можа быць папярэджана. У краінах з высокім узроўнем даходу шырокамаштабнае дыягнаставанне, прафілактыка і лячэнне недарагімі медыкаментамі прывяло да значнага паніжэння сярэдніх паказчыкаў крывянога ціску насельніцтва, а гэта спрыяла памяншэнню смяротнасці ад хвароб сэрца. Аднак у Афрыканскім рэгіёне больш за 45 % дарослых людзей, як мяркуецца, маюць высокі крывяны ціск. У шматлікіх людзей дыягназ застаецца наогул не выяўленым, і яны не атрымліваюць лячэнне, якое магло б спрыяць значнаму паніжэнню рызыкі смерці і інваліднасці ад хвароб сэрца і інсульту.

Таму кампанія па правядзенні Сусветнага дня здароўя 2013 года ставіць такія пэўныя мэты, як павышэнне дасведчанасці людзей адносна прычын і наступстваў высокага крывянога ціску; садзейнічанне прафілактычным мерам, накіраваным на паніжэнне высокага крывянога ціску; забеспячэнне даступнасці вымярэння крывянога ціску для ўсіх слаёў насельніцтва.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў сферы аховы здароўя.
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.
  • Здароўе маці і дзіцяці.
  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ/СНІДам.
  • Гіпертанія: прафілактыка і метады лячэння.
  • Палітыка ў сферы здаровага ладу жыцця і лекаў.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у сферы аховы здароўя, медыцынскім і навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам