ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Знаёмства з “Паласатай газетай”
Прэзентавана серыя кніг пра беларусаў з Падляшша

Здароўе чалавека – багацце грамадства

Здароўе чалавека – багацце грамадства
Іншыя навіны

З 6 красавіка па 2 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Здароўе чалавека – багацце грамадства”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата выбрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем і аховы здароўя. Ён дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і схіліць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскае супольніцтва да сумесных намаганняў, накіраваных на рашэнне гэтых праблем.

Кожны год для Сусветнага дня здароўя выбіраецца тэма, якая адлюстроўвае якую-небудзь глабальную праблему, што стаіць перад аховай здароўя планеты. Тэмай кампаніі па правядзенні Сусветнага дня здароўя – 2017 СААЗ абвясціла барацьбу з дэпрэсіяй. Гэта гадавая кампанія пачалася 10 кастрычніка 2016 года ў Сусветны дзень аховы псіхічнага здароўя і праходзіць пад дэвізам “Дэпрэсія: давай пагаворым”.

Дэпрэсія з’яўляецца адным з распаўсюджаных псіхічных расстройстваў. Па ацэнках СААЗ, ад яе пакутуе больш як 300 мільёнаў чалавек з усіх узроставых і сацыяльных груп ва ўсіх краінах свету. Гэтае захворванне характарызуецца пастаянным станам маркоты і стратай цікавасці да відаў дзейнасці, якія звычайна прыносяць задавальненне. Дэпрэсія прычыняе псіхічныя пакуты, негатыўна адбіваецца на здольнасці чалавека выконваць нават самыя простыя паўсядзённыя задачы. У людзей, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, звычайна прысутнічаюць такія сімптомы, як недахоп энергіі, зніжэнне апетыту, дрымотнасць ці бяссонніца, трывога, зніжэнне канцэнтрацыі, нерашучасць, турбота, пачуццё ўласнай мізэрнасці, віны ці роспачы, а таксама думкі пра прычыненне сабе шкоды ці самагубства. Па даных СААЗ, самагубствы займаюць другое месца сярод прычын смерці людзей ва ўзросце 15–29 гадоў і штогод наносяць глабальнай эканоміцы шкоду ў памеры 1 трыльён долараў. Пры гэтым кожны ўкладзены ў барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнымі засмучэннямі долар прынясе любой эканоміцы 4 долары з-за паляпшэння здароўя і працаздольнасці насельніцтва, гаворыцца ў даследаванні СААЗ.

Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падкрэсліваюць, што дэпрэсія паддаецца прафілактыцы і лячэнню і больш глыбокае разуменне таго, што сабой уяўляе дэпрэсія і як яе можна прадухіліць ці вылячыць, дапаможа развеяць негатыўныя стэрэатыпы, звязаныя з гэтым захворваннем. Дэпрэсія звычайна суправаджаецца пачуццём сораму і асабістай непаўнавартаснасці, і многія людзі часта не жадаюць прызнаваць, што хворыя. Таму неад’емнай умовай выздараўлення з’яўляецца абмеркаванне хворым сваёй праблемы з членам сям’і, сябрам ці прафесійным медработнікам. Гэта дапаможа разбурыць негатыўныя стэрэатыпы. Галоўная мэта кампаніі, якая праходзіць пад дэвізам “Дэпрэсія: давай пагаворым”, – зрабіць так, каб як мага больш людзей, што пакутуюць ад дэпрэсіі, ва ўсіх краінах звярталіся за дапамогай і атрымлівалі яе.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 70 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

  • Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя часткі:
  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя, дзейнасць СААЗ.
  • Дэпрэсія і трывожныя засмучэнні як найважнейшыя праблемы сучаснай аховы здароўя.
  • Дэпрэсія ў дзяцей і падлеткаў.
  • Дэпрэсія: дыягностыка і метады лячэння.
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне псіхіятрыі, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі псіхічнага здароўя.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам