ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе
Бяз'ядзерны свет для новага пакалення

Здабылі славу сабе і Радзіму праславілі

Здабылі славу сабе і Радзіму праславілі
Іншыя навіны

З 16 жніўня па 14 верасня зала беларускай літаратуры (пам. 205) праводзіць тэматычную кніжную выстаўку “Здабылі славу сабе і Радзіму праславілі. Імёны знакамітых беларусаў на карце свету”.


Героямі выстаўкі з’яўляюцца ўраджэнцы Беларусі, якія ў пошуках сябе, лепшай долі ці па іншых абставінах у розныя гістарычныя часы апынуліся за межамі Бацькаўшчыны, дзе змаглі раскрыць свой талент і набылі сусветную вядомасць у палітыцы, навуцы, мастацтве. Сярод іх – першадрукары і асветнікі, вучоныя і дзеячы культуры, военачальнікі і дзяржаўныя дзеячы, паэты і кампазітары, спартсмены. Сваёй працай і талентам яны пакінулі ў гісторыі чалавецтва значны след, зрабілі ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі. У розныя часы яны неслі і нясуць у свет лепшыя традыцыі беларускай зямлі: талерантнасць і патрыятызм, духоўнасць і асветніцтва.

Прапанаваная выстаўка знаёміць з літаратурай пра нашых сусветна вядомых землякоў. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з іх біяграфіямі і дасягненнямі.

Экспазіцыя ўключае некалькі раздзелаў. У першым – “Галерэя слаўных імён” – сабраны агульныя выданні, прысвечаныя знакамітым беларусам, а таксама асобныя працы, аўтары якіх цікавіліся гэтай тэмай.

На беларускай зямлі пачыналіся шляхі многіх знакамітых гістарычных асоб: мысліцеляў, палкаводцаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў. Кожны з іх зрабіў важкі ўклад у дыпламатыю, гісторыю і палітыку розных краін. Выданні, прысвечаныя гэтым людзям, прадстаўлены ў раздзеле “Славутыя імёны гісторыі і палітыкі”.

Раздзел “Рыцары навукі з беларускай зямлі” знаёміць з біяграфіямі і творчымі дасягненнямі сусветна вядомых вучоных – ураджэнцаў Беларусі.

Пра выдатных сыноў Беларусі – адважных падарожнікаў, неўтаймаваных вучоных, геолагаў і географаў, біёлагаў і медыкаў, этнографаў і лінгвістаў, якія здзяйснялі навуковыя адкрыцці, вывучалі жыццё, мову, культуру тых народаў, сярод якіх ім даводзілася жыць, раскажуць матэрыялы раздзела “Пашыралі межы сусвету”.

Аб тым, што беларуская зямля дала свету шэраг выдатных дзеячаў культуры – жывапісцаў, літаратараў, музыкантаў, скульптараў, мастацтвазнаўцаў, – сведчыць раздзел “Ураджэнцы Беларусі ў сусветнай культуры”.

Праца і талент нашых знакамітых землякоў і сёння не страцілі значэння і заслугоўваюць увагі і пашаны суайчыннікаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам