ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Узвышаныя таямніцы музыкі Пергалезі
Пад флагам Сусветнай гандлёвай арганізацыі к развіццю сусветнага гандлю

Збліжэнне культур у інтарэсах усёй планеты

Збліжэнне культур у інтарэсах усёй планеты
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 3 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Збліжэнне культур у інтарэсах усёй планеты”, прысвечаная Міжнароднаму году збліжэння культур.


Думка аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер па збліжэнні культур узнікла ў сусветнай супольнасці ў адказ на выстаўленую некаторымі ўплывовымі палітыкамі тэорыю пра непазбежнасць сутыкнення цывілізацый у выніку працэсу глабалізацыі. У самім працэсе культурнай глабалізацыі першапачаткова закладзены канфліктны патэнцыял, паколькі часта прыходзіцца пераглядаць некаторыя традыцыйныя пранцыпы і каштоўнасці ўласнай культуры ці адмаўляцца ад іх. Розныя супольнасці рэагуюць на чужародныя змяненні па-рознаму. Дыяпазон супраціўлення працэсу зліцця культур дастаткова шырокі: ад пасіўнага непрыняцця каштоўнасцей іншых культур да актыўнага супрацьдзеяння іх распаўсюджанню і зацвярджэнню. У выніку мы з’яўляемся сведкамі шматлікіх этнарэлігійных канфліктаў, нацыяналістычных настрояў у палітыцы, рэгіянальных фундаменталісцкіх рухаў.

Таму, разумеючы важнасць прыняцця мер для захавання множнасці культур і іх разнастайнасці і падтрымліваючы дух раўнапраўнага партнёрства і салідарнасці, Генеральная Асамблея ААН на 63-й сесіі ў снежні 2007 года абвясціла 2010 год Міжнародным годам збліжэння культур (A/RES/62/90).

Асамблея рэкамендавала арганізаваць на працягу гэтага года адпаведныя мерапрыемствы, якія прысвечаны міжрэлігійнаму і міжкультурнаму дыялогу, узаемаразуменню і супрацоўніцтву на карысць міру.

Яна таксама даручыла ЮНЕСКА ўзначаліць падрыхтоўку і арганізаваць у міжнародным маштабе правядзенне гэтага Года з прыцягненнем усіх дзяржаў свету, найбольш уплывовых міжнародных урадавых і няўрадавых арганізацый, выдатных дзеячаў культуры, асветы, навукі.

Генеральная Асамблея вызначыла адносна Міжнароднага года збліжэння культур тры усеабдымныя аспекты: дыялог, узаемаразуменне і супрацоўніцтва. На ўсіх узроўнях грамадства будуць прадпрымацца намаганні, накіраваныя на пашырэнне і заахвочванне міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу, цярпімасці, узаемаразумення і супрацоўніцтва.

Правядзенне Міжнароднага года збліжэння культур павінна спрыяць захаванню нацыянальнай самабытнасці, культурнай і моўнай разнастайнасці, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Павышаная ўвага будзе нададзена міжнародна-прававому рэгуляванню ў галіне культуры, кантролю за выкананнем прынятых рашэнняў і міжнародна-прававых актаў ЮНЕСКА ў выглядзе канвенцый, дэкларацый і міжурадавых рэкамендацый.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складюць дакументы міжнародных арганізацый: брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Культурны дыялог у інтарэсах устойлівага развіцця;
  • Збліжэнне культур і працэс светабудаўніцтва: культура свету;
  • Міжрэлігійны дыялог – важны кампанент збліжэння культур;
  • Ахова моўнай разнастайнасці і заахвочванне шматмоўя;
  • Ахова матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны як фактар збліжэння культур.

Выстаўка будзе цікавай лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі ўзаемадзеяння культур, моўнай і культурнай разнастайнасці.

Карысныя спасылкі

 

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам