ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адбыўся семінар “Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы кампаніі EBSCO Publishing”
Споведзь шчырага сэрца

Збіральнік моўных самацветаў

Збіральнік моўных самацветаў
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Збіральнік моўных самацветаў”, прысвечаная 90-годдзю вядомага беларускага мовазнаўца Івана Якаўлевіча Лепешава.


Імя доктара філалагічных навук, прафесара І.Я. Лепешава займае пачэснае месца не толькі сярод беларускіх, але і замежных філолагаў. Вучоным зроблены надзвычай важкі ўклад. Ён аўтар звыш 600 навуковых публікацый, сярод іх – 45 манаграфій, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі артыкулаў. Асноўнымі напрамкамі навуковых інтарэсаў даследчыка сталі фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура мовы і маўлення, стылістыка. Навуковец першым сярод беларускіх лінгвістаў звярнуўся да лінгвістычнага аналізу тэксту, вынікам якога стала новая філалагічная дысцыпліна і дапаможнік па ёй. Ён першым у беларускім мовазнаўстве склаў этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў.

Выстаўка складаецца з раздзелаў “На палетках роднай мовы” і “Слова пра збіральніка”. У першым прадстаўлены выданні “Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы” (1993, 2008), “Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” (1981, 2004), слоўнікі, складзеныя ў суаўтарстве з М.А. Якалцэвіч – “Тлумачальны слоўнік прыказак” (2014), “Слоўнік беларускіх прыказак” (1996, 2002, 2006), зборнікі навуковых прац, канферэнцый з публікацыямі І.Я. Лепешава, у ліку якіх “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага)” (2013), “Слово и словарь” (2013), “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” (2009), “Святло сакавіцкага слова” (1998) і інш. Сярод экспанатаў – аўтарскія зборнікі І.Я. Лепешава з артыкуламі, водгукамі, абразкамі, што друкаваліся ў часопісах і газетах 2011–2013 гг.: “Перад змярканнем”, “Упоравень з часам”, “Пошукі і роздум” і інш. На выставачных паліцах размешчаны працы беларускіх мовазнаўцаў, навуковым рэдактарам якіх з’яўляецца І.Я. Лепешаў.

У раздзеле “Слова пра збіральніка” раскрыты біяграфічны матэрыял пра даследчыка, які пададзены ў шэрагу энцыклапедый і даведачных выданняў, шматлікіх часопісаў, дзе былі надрукаваны водгукі на працы навукоўца, рэцэнзіі, юбілейныя артыкулы. У экспазіцыі прадстаўлены грунтоўны бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве “Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў” (1999), падрыхтаваны і выдадзены Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

Усяго на выстаўцы экспануецца звыш 100 кніжных і перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам