ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да электроннай версіі Брытанскай энцыклапедыі
Аб чым маўчыць вада

Застылыя імгненні

Застылыя імгненні
Іншыя навіны

З 16 мая 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта тэматычная выстаўка «Застылыя імгненні», прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.



18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Міжнародны дзень музеяў з’явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні ICOM (International Council of Museums – Міжнародны савет музеяў) была прынята прапанова савецкай дэлегацыі аб зацвярджэнні гэтага свята. З 1978 года гэты дзень адзначаецца штогод больш як у 150 краінах.

Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выяўляе сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, яны вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу.

Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, павінны прыцягнуць увагу грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да музейнай справы і лёсу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта праблема асабліва актуальна і для Беларусі. Бо ад абсалютнай большасці найбагацейшых старажытных музеяў (а першыя музейныя калекцыі з’явіліся ў нас яшчэ ў XVI стагоддзі) сёння ў рэспубліцы засталіся толькі асобныя экспанаты. Частка музейных каштоўнасцяў знішчыла вайна, іншыя ж аселі ў музейных фондах Расіі і Украіны, Польшчы і Літвы, Германіі і іншых краін. У Беларусі прынята Праграма развіцця музейнай справы на 2006 – 2010 гады, у адпаведнасці з якой плануецца рэканструяваць 53 музейныя будынкі, камп’ютэрызаваць сістэму ўліку музейных фондаў, стварыць адзіны Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, а таксама адкрыць 24 новыя музеі.

На выстаўцы сабраны кнігі, якія расказваюць аб гісторыі зараджэння музейнай справы і ўключаюць звесткі аб музейна-экскурсійным патэнцыяле краін свету, утрымліваюць аналіз некаторых тыпаў музеяў, разглядаюць асобныя калекцыі і музейныя зборы. Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны музеям Беларусі, асноўныя напрамкі ў дзейнасці якіх вызначае Закон Рэспублікі Беларусь "Об охране историко-культурного наследия Республики Беларусь".

Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон 293-28-86.
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам