ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У “алмазе ведаў” адкрыліся VI Беларускія Калядныя чытанні
Быў. Ёсць. Буду.

Запрашаем на відэапрэзентацыю выставы “З кніг Уладзіміра Караткевіча”

Запрашаем на відэапрэзентацыю выставы “З кніг Уладзіміра Караткевіча”
Іншыя навіны

Незвычайная выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, 24 лістапада адкрылася ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава падрыхтавана сумесна з захавальнікамі спадчыны Уладзіміра Караткевіча – сям’ёй пляменніцы пісьменніка Алены Іванаўны Сінькевіч. У экспазіцыі таксама прадстаўлены кнігі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Відэапрэзентацыя дэманструе аўтарскі аповед самой Алены Сінькевіч пра бібліятэку пісьменніка, а таксама развагі ініцыятара і стваральніцы выставы – загадчыцы сектара музейнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяны Захаравай.

Упершыню на выставе можна будзе ўбачыць кнігі з кабінета і бібліятэкі пісьменніка. Даведацца, якія рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні захоўваліся ў яго асабістым кнігазборы.

Асноўнае месца ў экспазіцыі нададзена экслібрысам Уладзіміра Караткевіча. Пераважная іх частка зроблена самім пісьменнікам: разнастайныя кніжныя знакі, якія адмыслова выкананы і падабраны для пэўных выданняў. На выявах – знакавыя постаці беларускай культуры: Скарына, Гусоўскі, а таксама ўлюбёныя Караткевічам ветразі. Вылучаецца экслібрыс з абрысамі зброі касінераў. Яго пячатку і клішэ можна ўбачыць на выставе.

Несумненную цікавасць абудзяць экслібрысы, створаныя для пісьменніка мастакамі. Працы Іосіфа Капеляна, Генадзя Грака, Арлена Кашкурэвіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі і Вячкі Целеша можна ўбачыць на старонках выданняў і даведацца гісторыю іх стварэння.

Z-knih-Karatkievicha-4.JPG

Унікальныя дароўныя надпісы на кнігах уводзяць у сяброўскае і творчае кола пісьменніка. У экспазіцыі – аўтографы родных Уладзіміра Караткевіча, таварышаў і настаўнікаў маладосці, літаратурных прататыпаў, вядомых творцаў, сяброў і паплечнікаў: Адама Мальдзіса, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля і іншых, а таксама нечаканы, па-караткевічаўску жартаўлівы, аўтограф самому сабе.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі да 31 студзеня 2021 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111