ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі “Последний приют солдата”
Мелодыя аголенага нерва

Залатыя правілы здароўя

Залатыя правілы здароўя
Іншыя навіны

З 12 лістапада па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Залатыя правілы здароўя”.


Прадстаўленыя на ёй выданні змяшчаюць мноства карысных парад і рэкамендацый, што падказваюць, як умацаваць здароўе і захаваць маладосць.

Пачынае экспазіцыю раздзел “Псіхалогія здароўя”, у якім аўтары прадстаўленых выданняў разглядаюць здароўе як складаны, шматбаковы сацыякультурны феномен і адначасова як інтэграцыйную характарыстыку асобы, што адлюстроўвае найбольш значныя аспекты біялагічнага, сацыяльнага, псіхалагічнага і духоўнага быцця чалавека. Псіхалогія здароўя – дастаткова новы навуковы напрамак, які інтэнсіўна развіваецца і сінтэзуе веды пра псіхалагічныя прычыны здароўя, метады і сродкі яго захавання, умацавання і развіцця.

У раздзеле “Лекі для душы” прапанавана сістэма традыцыйнага славянскага лекарства, якая ўключае цэлы комплекс мер, што дапамагаюць дыягнаставаць і лячыць хваробы душы і цела. Старажытнаславянская здрава – гэта самабытная сістэма, заснаваная на многавяковым вопыце народа. У раздзеле сабраны шматлікія малітвы, якія шырока прымяняюцца ў народнай лекарскай практыцы пры самых розных захворваннях; апавядаецца пра цудатворныя абразы, падаецца іх кароткае апісанне і сучаснае месцазнаходжанне; расказваецца пра святых угоднікаў Божых, надзеленых дарам вылечваць хваробы. Разглядаюцца пытанні духоўнага і фізічнага самаўдасканалення праз малітву і пост-устрыманне.

Даведнікам па методыках аздараўлення арганізма з’яўляецца раздзел “Класіка аздараўлення”, дзе прапанаваны аўтарскія методыкі Б. Болатава, П. Іванова, М. Нарбекава, Ю. Андрэева, П. Брэга, Х. Сільва. Тут таксама змешчана карысная інфармацыя пра рацыянальнае і лячэбнае харчаванне, дыетатэрапію, натуральнае ачышчэнне арганізма, водалячэнне, лекавыя якасці лазні і г. д. Наведвальнікі змогуць убачыць ілюстраваны атлас акупунктуры (біялагічна актыўныя кропкі цела) і дэталёвы дапаможнік па ўсіх відах масажу.

Старажытныя ўсходнія філосафы лічылі, што ўсе хваробы і непрыемнасці чалавека бяруць пачатак з галавы і душы, гэта значыць ад яго думак, перажыванняў, пачуццяў, што нярэдка прыводзяць да разбалансавання энергій арганізма. Таму ўсходнія методыкі маюць на ўвазе не толькі аздараўленне арганізма, але і пэўную філасофію і адпаведны ёй лад жыцця. Заключны раздзел выстаўкі пазнаёміць з лепшымі старажытнымі лячэбнымі практыкамі: фэн-шуй, медытацыя і рэлаксацыя, мудры, дзэн, рэйкі, су-джок, ёга, кабала.

Разнастайныя энцыклапедыі, дамашнія даведнікі, практычныя дапаможнікі па народнай медыцыне дапамогуць кожнаму знайсці сваю “сцежку” да здароўя і даўгалецця.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 80.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111