ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”
Сродак прагрэсу

Залатыя кросны душы

Залатыя кросны душы
Іншыя навіны

З 4 жніўня па 15 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Залатыя кросны душы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917–2006).


Многія творы Янкі (Івана Антонавіча) Брыля – беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста – сёння сталі хрэстаматыйнымі. Іх вывучаюць і школьнікі, і студэнты вышэйшых навучальных устаноў. У беларускай прозе яго творы вызначылі, а па сутнасці, стварылі вельмі яркую і глыбокую плынь. Ім характэрны лірызм і роздум, публіцыстычная завостранасць і гумар, схільнасць да філасофскіх абагульненняў. Стылю празаіка ўласціва паэтычнасць бачання свету, сплаўленая з тонкім псіхалагізмам і пластычнасцю малюнка. У сваіх творах Янка Брыль даследуе чалавека, які апынуўся ў складаных сацыяльна-псіхалагічных абставінах.

Багацце вобразаў, створаных Брылём, а таксама літаратурны партрэт самога пісьменніка раскрываюць выданні першага раздзела “На рацэ часу”. На паліцах – зборы твораў, выбраныя творы, асобныя кнігі прозы. Літаратурная спадчына ў экспазіцыі прадстаўлена раманам, аповесцямі, апавяданнямі, эсэ, нарысамі, лірыка-філасофскімі мініяцюрамі, псіхалагічнымі абразкамі. Сярод экспанатаў – “Птушкі і гнёзды”, “У Забалоцці днее”, “Жменя сонечных промняў”, “Золак, убачаны здалёк”, “Я з вогненнай вёскі…”, “Парастак”, “Вячэрняе” і інш.

Наведвальнікам выстаўкі цікава будзе даведацца, што першай літаратурнай спробай будучага пісьменніка былі вершы, якія друкаваліся ў часопісе “Шлях моладзі”. Цікава і тое, што Іван Антонавіч займаўся перакладамі, пісаў для дзяцей.

Другі раздзел называецца “Самім сабою быць”. У ім сабраны энцыклапедычныя даведнікі, дзе адлюстраваныя асноўныя этапы жыцця і творчай дзейнасці Я. Брыля. Таксама тут можна азнаёміцца з успамінамі і літаратуразнаўчымі даследаваннямі, прысвечанымі жыццю і творчасці пісьменніка. Прыцягне ўвагу публікацыя “Мой радавод”, у якой разам з цікавым матэрыялам прадстаўлены шэраг здымкаў з сямейнага архіва пісьменніка, якія друкуюцца ўпершыню.

Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам