ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Доктар А.П. Чэхаў
Адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю пейзажа

Заглянуўшы ў душу стагоддзяў

Заглянуўшы ў душу стагоддзяў
Іншыя навіны

З 20 студзеня па 15 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Заглянуўшы ў душу стагоддзяў”, прысвечаная 70-годдзю Л.М. Дайнекі.


Леанід Мартынавіч Дайнека – беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Саюза пісьменнікаў Беларусі (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990).

Любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі, занепакоенасць лёсам Бацькаўшчыны праходзяць праз усю творчасць пісьменніка. Свой шлях у літаратуру Леанід Дайнека пачынаў як паэт. Яго першая кніга вершаў “Галасы” выйшла ў 1969 г. Плённай стала работа Л. Дайнекі ў прозе. Гістарычныя раманы “Меч князя Вячкі” (1987), “След ваўкалака” (1988), “Жалезныя жалуды” (1990) добра ведаюць як у Беларусі, так і за яе межамі. Творы здзіўляюць сваёй рэалістычнасцю, захапляльнасцю сюжэтаў, арыгінальнасцю мовы, яны трывала ўвайшлі ў школьныя праграмы.

На выстаўцы экспануюцца кнігі паэзіі, раманы аўтара, творы, якія не друкаваліся асобна, а былі выдадзены ў часопісах. Гэта “Герадоцінкі”, раман “Назаві сына Канстанцінам” і асобныя вершы. У экспазіцыі прадстаўлены работы Леаніда Дайнекі як перакладчыка з рускай, украінскай, літоўскай, татарскай моў.

Асобны раздзел прысвечаны перакладам твораў пісьменніка.

Раздзел экспазіцыі “Наватар у жыцці і ў літаратуры” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях і кнігах літаратурных крытыкаў В. Шынкарэнкі, С. Андраюка, Д. Бугаёва, П. Дзюбайлы, якія раскрываюць жыццё і творчасць пісьменніка, ілюструюць творчы падыход Л. Дайнекі да літаратуры.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам