ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Наш дом – прырода
Захаванне біяразнастайнасці: міжнародны вопыт, нацыянальная стратэгія

Зачараваны сцэнай

Зачараваны сцэнай
Іншыя навіны

З 5 па 28 лютага ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пом. 307) дэманструецца выстаўка “Зачараваны сцэнай”, прысвечаная 80-годдзю вядучага дзеяча тэатральнай сцэны Беларусі Расціслава Іванавіча Янкоўскага. .


Расціслаў Янкоўскі – народны артыст Беларусі (1967), народны артыст СССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998), лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006). З 1957 г. і да гэтага часу – акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. З 1993 г. – нязменны прэзідэнт міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.

За час сваёй творчай дзейнасці Расціслаў Іванавіч стаў адным з найбольш вядомых дзеячаў тэатральнай культуры Беларусі. Яго творчасць вылучаецца псіхалагічнай глыбінёй, эмацыянальнай напоўненасцю, вострым драматызмам. Акцёр cыграў больш за 60 галоўных ролей у тэатры, каля 50 у кіно і тэлефільмах, якія прынеслі яму ўсенародную вядомасць і любоў гледачоў. Сярод іх ролі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнага тэатральнага мастацтва, – Макар Нагульнаў (“Паднятая цаліна”), Антоній (“Антоній і Клеапатра”), Макбет (“Макбет”), Ягор Булычоў ("Ягор Булычоў і іншыя”), Вяршынін (“Тры сястры”), Барон (“На дне”) і інш.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 100 дакументаў, прысвечаных творчай дзейнасці акцёра, – альбомаў, кніг, артыкулаў і фатаграфій.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй беларускага тэатра, а таксама жыццём і творчасцю Расціслава Іванавіча Янкоўскага.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам