ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вясновы капеж
Пакаёвыя кветкі

Зачараваны роднай мовай

Зачараваны роднай мовай
Іншыя навіны

З 15 сакавіка па 9 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Зачараваны роднай мовай”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Міхаіла Станіслававіча Яўневіча (1922–2010).


Заслужаны настаўнік Беларусі (1972), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) М.С. Яўневіч належыць да плеяды навукоўцаў, якія ўсё жыццё прысвяцілі роднаму слову і пакінулі вельмі прыкметны след у беларускім мовазнаўстве. Больш за паўстагоддзя праца вучонага была звязана з сярэдняй школай і вышэйшай навучальнай установай, выхаваннем і навучаннем маладога пакалення. Ён – адзін з першых у рэспубліцы – узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1992) за вялікую грамадскую, навуковую і педагагічную дзейнасць у галіне беларускай навукі і культуры.

На выстаўцы прадстаўлены шматлікія навуковыя працы М.С. Яўневіча, пераважна па сінтаксісе сучаснай беларускай мовы, праблемах сінтаксічнай сінанімікі. Сярод іх – манаграфія “Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1977), у якой упершыню на багатым фактычным матэрыяле даследавана сістэма сінанімічных сродкаў выражэння прасторавых адносін. Працягваюць экспазіцыю артыкулы аўтара, змешчаныя ў калектыўных зборніках і часопісах.

М.С. Яўневіч – суаўтар і навуковы рэдактар шэрагу вучэбных дапаможнікаў і праграм для студэнтаў-філолагаў: “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” (1969), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія” (1993), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія” (1997), “Курсавыя працы па беларускай мове” (1990), “Беларуская мова” (1991),”Беларуская мова: дапаможнік для абітурыентаў” ( 1998), “Сучасная беларуская мова: кантрольныя працы” (2000). Гэтыя і іншыя выданні прадстаўлены ў экспазіцыі.

Асобнае месца на выстаўцы займаюць школьныя падручнікі “Беларуская мова” для вучняў 5–9 класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання (1963–1995), напісаныя М.С. Яўневічам у суаўтарстве з У.К. Андрэенкам, па якіх больш за трыццаць гадоў школьнікі нашай краіны вывучалі родную мову.

Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і дзейнасць таленавітага вучонага.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам