ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальныя скарбы
Гандаль людзьмі: новае рабства ў глабальным свеце

Зачараваны даследчык беларускага слова

Зачараваны даследчык беларускага слова
Іншыя навіны

З 14 ліпеня па 18 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Зачараваны даследчык беларускага слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Уладзіміра Юрэвіча.


Заслужаны работнік культуры Беларусі (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (1916–2005) у свой час працаваў на Беларускім радыё, у часопісе “Маладосць”, на Беларускім тэлебачанні, узначальваў Літаратурны музей Янкі Купалы, быў адказным сакратаром у Камітэце па дзяржаўных прэміях Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

У. Юрэвіч даследаваў творчасць І. Шамякіна, І. Мележа, В. Быкава, Б. Сачанкі, Я. Брыля, мастацкую публіцыстыку, пытанні мовы літаратурных твораў. У экспазіцыі прадстаўлены яго кнігі “Слова і вобраз” (1961), “Шматгалоссе жыцця” (1965), “Погляд” (1974), “Выбранае” (1987), навукова-папулярная кніга “Слова жывое, роднае, гаваркое...” (1992) і інш., а таксама перыядычныя выданні з артыкуламі і рэцэнзіямі на творы беларускіх аўтараў.

Асобае месца ў літаратуразнаўчай працы даследчыка займала творчасць Янкі Купалы, з якім ён быў асабіста знаёмы і якога лічыў “першай з вяршынь...”. Жыццю і творчасці народнага паэта Уладзімір Міхайлавіч прысвяціў нарыс “Янка Купала” (1983), напісаў прадмовы да яго зборніка вершаў “Гусляр” (1972) і кнігі “Публіцыстыка” (1972), прычыніўся як складальнік да выданняў “Вершы” 1972 і 1982 гг.

Уладзімір Юрэвіч вядомы і як аўтар кніг для дзяцей. На экспазіцыйных паліцах – зборнікі апавяданняў “Тараскавы турботы” (1966), “Дедушкины пятёрки” (1973), “Дожджык на колах” (1977), “Нястрашны страх” (1986), кніга апавяданняў і нарысаў “Дзе начуе сонца” (1998).

Дапаўняюць выстаўку першыя публікацыі Уладзіміра Юрэвіча, пераклады, водгукі на працы літаратуразнаўца, а таксама даведнікі з біябібліяграфічнай інфармацыяй аб ім.

Кантактны тэлефон (8 017) 293 27 16.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам