ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чараўнік з краіны маленства
Наша дружная сям'я

За мяжой рэальнага

Іншыя навіны

З 15 мая па 30 чэрвеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) праходзіць выстаўка “За мяжой рэальнага”, прысвечаная абстрактнаму мастацтву.


Абстрактнае (беспрадметнае, нонфігуратыўнае) мастацтва імкнецца паказаць духоўную рэальнасць, якая ляжыць за межамі пачуццёвага ўспрымання свету. Мастацтва, вызваленае ад формаў рэальнага свету, складана для разумення, але яно варта гэтага. Разабрацца ў перапляценні ліній, рысак, каляровых плям, абстрактных канфігурацый і ацаніць гэты дзіўны беспрадметны свет, даведацца пра прычыны яго ўзнікнення дапамогуць выданні і матэрыялы, прадстаўленыя на кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы.

У экспазіцыю ўвайшло каля 100 выданняў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву ХХ ст. у цэлым, авангардызму (руху мастакоў, якія імкнуцца да пошуку новых, незвычайных сродкаў і форм выяўлення), нонфігуратыўнаму мастацтву і яго заснавальнікам – Васілю Кандзінскаму, Казіміру Малевічу, Піту Мандрыяну, выстаўкам і праектам. Прадстаўлены каталогі музейных калекцый і выставак сучаснага мастацтва, персанальныя альбомы мастакоў-абстракцыяністаў і альбомы мастацкіх аб'яднанняў. Экспануюцца амерыканскія, італьянскія, карэйскія, нямецкія, расійскія, польскія, украінскія, французскія і іншыя замежныя выданні.

На выстаўцы можна ўбачыць першую абстрактную акварэль з альбома рэпрадукцый “Василий Кандинский”, у які, акрамя мастацкіх работ майстра, уключаны цытаты з яго працы “Пра духоўнае ў мастацтве”. Кніга “Пра духоўнае ў мастацтве” была ўпершыню апублікавана ў 1911 г. на нямецкай мове і з тых часоў вытрымала шмат перакладаў і перавыданняў. Сёння гэта праца лічыцца асновай тэарэтычнай базы абстрактнага мастацтва. Выданне “О духовном в искусстве” (Москва: Архимед, 1992) таксама прадстаўлена ў экспазіцыі.

Васіль Кандзінскі ўвасабляў на палотнах лірычную абстракцыю, у якой кампазіцыя арганізуецца з вольна бягучых формаў. Прыхільнікамі іншага кірунку ў абстрактным мастацтве – геаметрычнай абстракцыі – былі Піт Мандрыян і Казімір Малевіч. Піт Мандрыян лічыў, што “чыстая пластыка стварае чыстую рэальнасць”. На выстаўцы можна ўбачыць “чыстую пластыку” Мандрыяна і азнаёміцца з біяграфічным нарысам пра галандскага мастака.

Казімір Малевіч спрабаваў распрацаваць уласную сістэму абстрактнага мастацтва. Самы вядомы твор мастака – “Чорны квадрат”. Гэта праца стала свайго роду знакам беспрадметнага мастацтва. “Чорны квадрат” – гэта яшчэ і назва кнігі, прадстаўленай на выстаўцы, у якую ўвайшлі артыкулы, дэкларацыі, маніфесты Казіміра Малевіча.

Асобнае месца ў экспазіцыі адведзена беларускаму абстрактнаму мастацтву і яго яркім прадстаўнікам: Анатолю Кузняцову, Віктару Сахно, Уладзіміру Савічу, а таксама членам творчага аб'яднання “Няміга-17”, удзельнікам выстаўкі “ABSTRACT-2009” і трыенале сучаснага мастацтва “БелЭкспаАрт-2012” Міколе Бушчыку, Леаніду Хобатаву, Тамары Сакаловай, Сяргею Кірушчанку і інш.

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам