ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Джазавыя сілуэты: майстры сусветнага джаза
Творца Высокага Адраджэння

З вышыні перажытага

З вышыні перажытага
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 20 мая 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «З вышыні перажытага», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Шымука, беларускага паэта-песенніка, празаіка, нарысіста, перакладчыка.



Вершам В. Шымука ўласціва надзённасць тэматыкі, праўдзівасць адлюстравання духоўнага свету нашага сучасніка, шчырасць інтанацыі.

У экспазіцыі прадстаўлены: першая кніга паэта – паэма пра юнага героя-партызана Колю Гойшыка «Каля Броннай гары» (1960); зборнікі вершаў для дзяцей «Мы вясне дапамагалі» (1962) і «Дочкі сіняга Нёмана» (1964); паэтычныя зборнікі «Свіцязанскія хвалі» (1968), «Світанне» (1972), «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), «Спелы жнівень» (1990).

Лірызм твораў паэта прыцягнуў увагу кампазітараў, якія напісалі шмат песень на яго вершы. Да творчасці В. Шымука звярталіся кампазітары В. Іваноў, І. Кузняцоў, М. Пятрэнка, К. Цесакоў, П. Шыдлоўскі і іншыя. Сярод прадстаўленых твораў – «Зецельская старонка» (1997) – зборнік песень Пётра Русава на вершы Віктара Шымука.

Вынікам працы пісьменніка ў празаічным жанры сталі зборнік апавяданняў «Помняць пушчы і паляны» (1969), нарысы «Добрай раніцы, поле!» (1964), «Сын каваля» ( 1970 ), «Леў Даватар» (1973) , «Пасля працы рупнай» (1974) і іншыя. Гэтыя выданні таксама можна ўбачыць на выставачных паліцах. Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон 293-27-16.

     

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам