ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Энцыклапедыя. Нацыянальны праект
Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы

З Новым 2020 годам, сябры!

З Новым 2020 годам, сябры!
Іншыя навіны

З 16 снежня па 31 студзеня запрашаем на выстаўку “З Новым 2020 годам, сябры!” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Новы год. Час абяцанняў і веры ў тое, што з раніцы ўсё пачнецца нанава, стане лепш і больш шчасліва.
Януш Леон Вішнеўскі

Новы год – самае добрае, прыгожае і вясёлае свята! З дзяцінства мы чакаем цуду і чараўніцтва галоўнай урачыстасці зімы! Атмасфера свята пануе паўсюль: на плошчах вырастаюць прыгажуні ёлкі, вокны дамоў пераліваюцца рознакаляровымі агеньчыкамі, вітрыны крам заклікаюць навагоднімі сувенірамі. Здаецца, што нават паветра напоўнена чараўніцтвам!

Для стварэння святочнага настрою і навагодняй атмасферы супрацоўнікамі бібліятэкі арганізавана выстаўка “З Новым 2020 годам, сябры!”. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі мастацкія кнігі, але і літаратура з цікавымі ідэямі па афармленні святочнага стала, складанні навагодняга меню, рэкамендацыямі па выбары святочных убораў, стварэнні сувеніраў і ёлачных упрыгажэнняў сваімі рукамі.


Час работы выстаўкі:

пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам