ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калядныя сустрэчы
Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка

З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Іншыя навіны

З 21 снежня 2010 г. па 19 студзеня 2011 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кольцавы калідор) пройдзе тэматычная кніжная выстаўка “З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!”.


Нараджэнне Хрыстова шанавалася па ўсёй славянскай зямлі і было важнай датай як хрысціянскага, так і народнага календара. Гэта свята адкрывае цыкл зімовых свят. З яго пачынаецца двухтыднёвы перыяд Каляд.

Сустрэча Новага года – найстаражытнейшая традыцыя, якая існавала ва ўсіх народаў свету. Гісторыя гэтага свята налічвае ўжо каля 25 стагоддзяў. Яркая і маляўнічая экспазіцыя “З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!” расказвае пра гісторыю свят, славянскія традыцыйныя вераванні, легенды і паданні. Адзін з раздзелаў выстаўкі апавядае пра святкаванне Каляд у Францыі, Германіі, Канадзе і іншых краінах свету.

Чарадзейную навагоднюю атмасферу стварае святочны інтэр’ер, калядныя ласункі і пачастункі. Наведаўшы выстаўку, можна зазірнуць у “скарбонку парад” па арыгінальным афармленні памяшканняў, падарункаў, вырабе масак і ёлачных цацак, сервіроўцы святочнага стала, пазнаёміцца з рэцэптамі забытых і адроджаных зноў страў абрадавай кулінарыі.

У калядныя святы не менш важныя цёплыя і душэўныя ўзаемаадносіны ў сямейным асяроддзі. Цікавыя тэмы для размовы можна ўзяць з раздзела “Калядныя чытанні”, які ўключае дзівосныя гісторыі, аповесці, апавяданні, казкі, песні, а таксама вершы І. Бродскага, Ул. Салаўёва, А. Фета, М. Лермантава, Ф. Салагуба, К. Бальмонта, А. Блока, М. Цвятаевай і іншых знакамітых паэтаў. Таксама да ўвагі наведвальнікаў падрыхтаваны зборнікі навагодніх сцэнарыяў, віншаванняў і пажаданняў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

                 
                       
                 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам