ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вера Вярба і жаночы сусвет яе паэзіі
Галерэі “Брама” 30 гадоў!

З душою, поўнай сонца

З душою, поўнай сонца
Іншыя навіны

З 14 студзеня па 9 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “З душою, поўнай сонца”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння французскага жывапісца Эдуарда Мане (1832–1883).

Сярод бліскучых майстроў французскага мастацтва ХІХ стагоддзя Эдуард Мане займае адно з першых месцаў. Яго каларыстычныя адкрыцці, новае разуменне прынцыпаў у жывапісе аказалі вырашальнае ўздзеянне на цэлае пакаленне мастакоў, якія абралі прынцып спыненага імгнення. Мане стаў натхняльнікам і папярэднікам імпрэсіянізму. Ён дзіўным чынам звязаў дзве эпохі сусветнага жывапісу: не адмаўляючы класічных традыцый, паклаў пачатак мастацтву Навейшага часу.

Наватарскія элементы Эдуарда Мане выклікалі абурэнне прадстаўнікоў акадэмічнай школы. Экспазіцыя распавядае пра цяжкі творчы шлях мастака, на якім майстар зазнаў жорсткую крытыку і змагаўся з неразуменнем блізкага акружэння. Дэманструюцца рэпрадукцыі знакамітых карцін “Сняданак на траве” і “Алімпія”, выстаўленых жывапісцам у “Салоне адрынутых”, якія сталі прычынай скандальнага абурэння публікі.

Мастацкая адоранасць Мане падахвочвала яго заўсёды і паўсюль шукаць сюжэты для сваіх жывапісных работ. Гэта вызначыла шырокі тэматычны дыяпазон яго твораў. На выставе прадстаўлены нацюрморты, партрэты, пейзажы, на якіх адлюстравана індывідуальная непаўторнасць кожнай з’явы. Партрэтны жывапіс, які пераплятаецца з бытавым жанрам, быў адным з галоўных напрамкаў творчасці майстра. Увагу наведвальнікаў прыцягне знакаміты “Флейтыст”, які стаў адной з вялікіх творчых удач мастака. Лепшыя якасці мастацтва Мане з гранічнай дасканаласцю ўвасобіліся ў карціне “Бар у Фалі Бержэр”. Рэпрадукцыя шэдэўра з выявай мілавіднай дзяўчыны за стойкай бара завяршае экспазіцыю.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 60 дакументаў. Гэта кнігі, альбомы, паштоўкі і рэпрадукцыі, якія адкрываюць гледачу маштабы творчай асобы Мане.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам