ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзень нараджэння Максіма Багдановіча адзначылі экскурсіяй
Па слядах Страціма: геаграфічная карта жыцця паэта

ЮНІСЕФ: дзеці ў цэнтры ўвагі

ЮНІСЕФ: дзеці ў цэнтры ўвагі
Іншыя навіны

З 9 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “ЮНІСЕФ: дзеці ў цэнтры ўвагі”, прысвечаная 70-годдзю стварэння Дзіцячага фонду ААН.


Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЕФ; англ. UNICEF) – гэта найбуйнейшая ў свеце арганізацыя, дзейнасць якой накіравана на абарону праў дзяцей, садзейнічанне задавальненню іх асноўных запатрабаванняў і пашырэнне магчымасцей для ўсебаковага развіцця іх патэнцыялу. У цэнтры ўвагі ЮНІСЕФ – выжыванне, развіццё і шчаслівае жыццё кожнага дзіцяці.

Міжнародны надзвычайны дзіцячы фонд ААН быў створаны 11 снежня 1946 года па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН у якасці надзвычайнай арганізацыі для аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі падчас Другой сусветнай вайны. Меркавалася, што фонд будзе часовым, аднак у 1953 годзе ААН пашырыла круг дзейнасці арганізацыі і падоўжыла тэрмін яе паўнамоцтваў на нявызначаны час. Фонд атрымаў сваю цяперашнюю назву – Дзіцячы фонд ААН з захаваннем першапачатковай абрэвіятуры – ЮНІСЕФ. З 1953 года арганізацыя ўваходзіць у сістэму ААН як спецыялізаваная ўстанова, дзейнасць якой прысвечана абароне і падтрымцы праў дзяцей усяго свету на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства. Штаб-кватэра арганізацыі размешчана ў Нью-Ёрку.

Галоўны орган ЮНІСЕФ – Выканаўчы савет, які выбіраецца Эканамічным і сацыяльным саветам ААН тэрмінам на 3 гады. Выканаўчы савет праводзіць штогадовыя сесіі. Бягучай дзейнасцю фонду кіруе сакратарыят і выканаўчы дырэктар. З 1 мая 2010 года гэты пост займае амерыканец Энтані Лэйк.

ЮНІСЕФ працуе больш як у 190 краінах і яго цікавяць усе бакі жыцця дзіцяці – здароўе, адукацыя, годнасць, абарона. Фонд кіруецца Канвенцыяй аб правах дзіцяці і імкнецца да таго, каб гэтыя правы сталі непарушнымі этычнымі прынцыпамі і міжнароднымі стандартамі паводзін у адносінах да дзяцей. ЮНІСЕФ заклікае да супрацоўніцтва палітыкаў і розныя дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, праводзіць і падтрымлівае праграмы, накіраваныя на ахову здароўя і жыцця дзяцей, іх фізічнае і інтэлектуальнае развіццё.

Фонд не атрымлівае фінансавання ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і поўнасцю залежыць ад добраахвотных ахвяраванняў. Дзіцячы фонд ААН падтрымліваюць індывідуальныя, карпаратыўныя і ўрадавыя донары. Акумулюючы сродкі, якія паступаюць з усяго свету, ЮНІСЕФ накіроўвае іх на праграмы падтрымкі дзяцей, забяспечвае іх самым неабходным, дапамагае ствараць нармальныя ўмовы жыцця для іх і іх сем’яў.

Фонд займаецца праблемамі дзяцей, што апынуліся ў неспрыяльных умовах, ахвярамі войнаў і іншых відаў насілля, стыхійных бедстваў і крайняй беднаты. Да ліку прыярытэтных задач Дзіцячага фонду ААН адносяцца садзейнічанне развіццю дзяцей у раннім узросце, дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, прафілактыка хвароб, асабліва ВІЧ/СНІДу, падтрымка і абарона праў дзяцей.

Беларусь з’яўляецца членам Дзіцячага фонду ААН з 1953 года. 9 верасня 2015 года Выканаўчы савет фонду на сваёй рэгулярнай сесіі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку аднагалосна зацвердзіў краінавую праграму ЮНІСЕФ для Беларусі на 2016–2020 гады. Бюджэт новай краінавай праграмы складае $8,5 млн.

Праграма накіравана на падтрымку намаганняў Беларусі па найлепшым забеспячэнні інтарэсаў дзяцей на нацыянальным узроўні. Асаблівая ўвага нададзена пытанням падтрымкі сям’і ў стварэнні бяспечнага, клапатлівага і спрыяльнага асяроддзя для дзіцяці і ўзмацненню адказнага бацькоўства і мацярынства. Праграма таксама прадугледжвае садзейнічанне ўраду з боку ЮНІСЕФ па забеспячэнні доступу дзяцей з асаблівымі патрэбнасцямі да комплекснага медыцынскага догляду, якаснай адукацыі, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • ЮНІСЕФ: гісторыя і сучаснасць.
  • Асноўныя мэты і задачы ЮНІСЕФ.
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ у Беларусі.

Выстаўка прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не раўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам