ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Ганаровай граматай

Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі

Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі
Іншыя навіны

З 7 па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага крытыка У. А. Калесніка (1922–1994).


Уладзімір Андрэевіч Калеснік – літаратуразнавец, празаік, педагог, найбуйнейшая фігура на небасхіле беларускай крытыкі і літаратурнай навукі 50–90-х гг. XX ст., лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1994). Аўтар звыш 10 кніг літаратурна-крытычных нарысаў, дакументальна-мастацкіх аповесцей, палемічных артыкулаў, рэцэнзій, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ, шматлікіх публікацый. Шырокі іх тэматычны абсяг: фальклор, заходнебеларуская літаратура, беларуская старажытная літаратура, постаці Ф. Скарыны і М. Гусоўскага, Я. Купалы і У. Жылкі, М. Танка і Я. Брыля, сучасная паэзія, творчасць асобных украінскіх, польскіх майстроў слова. У першую чаргу крытык даследаваў літаратуру роднага краю, таму яго называюць настаўнікам паэтаў і гісторыкам літаратуры Берасцейшчыны.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігамі крытыкі У. Калесніка: “Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура” (1959), “Зорны спеў” (1975), “Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі” (1977), “Лёсам пазнанае” (1982), “Тварэнне легенды” (1987), “Усё чалавечае” (1993) і інш.

Выклікаюць цікавасць дакументальна-мастацкія творы “Аповесць пра Таўлая” (1964–1965), “Галын бор” (не скончаны), змешчаныя ў перыядычных выданнях.

У. Калеснік – адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі “Я з вогненнай вёскі…” (1975, з А. Адамовічам і Я. Брылём), якая перакладзена на польскую, англійскую, балгарскую і іншыя мовы. На выстаўцы прадстаўлены некаторыя пераклады гэтай кнігі.

Асоба даследчыка здзіўляе сваім багаццем і шматграннасцю. Ён быў выдатным фатографам, нястомным вандроўнікам, у сваіх падарожжах заўсёды рабіў здымкі, якія выяўлялі яго тонкі густ і майстэрства. У раздзеле выстаўкі “Дыяменты таленту” можна пазнаёміцца з фотаэцюдамі У. Калесніка, якія ўвайшлі ў альбомы “Між тых палёў” (1968), “Свіцязь” (1973) і інш.

Раздзел “Асоба і грані творчай індывідуальнасці” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць У.А. Калесніка.

Экспазіцыя налічвае каля 130 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (+375 17) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам