ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Багдановіч у стылі нуар
Фотавыстаўка “Каляровая Беларусь”

Японская восень у Беларусі

Японская восень у Беларусі
Іншыя навіны

23 верасня ў рамках фестывалю японскай культуры “Японская восень у Беларусі” ў бібліятэцы прайшоў ХІІ штогадовы Рэспубліканскі конкурс на лепшае вуснае выступленне на японскай мове.


Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай асацыяцыяй выкладчыкаў японскай мовы.

Сёлета фестываль адзначаны важнай юбілейнай датай у гісторыі японска-беларускіх адносін – 200-годдзем з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча, ураджэнца Беларусі, першага расійскага консула ў Японіі і аўтара першага ў свеце поўнага японска-рускага слоўніка.

З нагоды ўрачыстай даты ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) адкрылася мабільная выстаўка “Японія: традыцыі і культура”, якая падрыхтавана пасольствам Японіі і будзе працаваць да 18 кастрычніка. Выстаўка суправаджаецца кніжнай экспазіцыяй, дзе прадстаўлена каля 100 выданняў па японскай тэматыцы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі. Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць выданні пра Іосіфа Гашкевіча.

Выступаючы з прывітальным словам перад канкурсантамі і гасцямі выстаўкі, пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Сігэхіра Міморы ўручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму рускую азбуку, выдадзеную пад кіраўніцтвам Іосіфа Гашкевіча, і кнігі японскіх коміксаў манга пра трагедыю Хірасімы.

“Мне вельмі прыемна, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі была выбрана для правядзення такога цікавага мерапрыемства. Радуе, што, нягледзячы на далёкае геаграфічнае месцазнаходжанне, мы падтрымліваем цёплыя дружалюбныя сувязі”, – адзначыў Раман Матульскі.

У конкурсе японскай мовы ўзялі ўдзел восем канкурсантаў, кожны з якіх падрыхтаваў для прысутных выступленне на японскай мове. Усім удзельнікам Сігэхіра Міморы ўручыў памятныя падарункі. Аднак конкурс – гэта далёка не адзіны праект фестывалю. З верасня па лістапад 2014 года ў Беларусі пройдзе мноства мерапрыемстваў, якія пазнаёмяць зацікаўленых людзей з традыцыйнай і сучаснай японскай культурай: выстаўкі, канцэрты, кінапаказы, лекцыі і майстар-класы, прэзентацыі і конкурсы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам