ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гукі, якія нясуць святло
Бабуліны рэцэпты: спосабы ачышчэння з Алтая

Яго называлі мастак-рыцар

Яго называлі мастак-рыцар
Іншыя навіны

З 20 сакавіка па 13 красавіка 2009 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Яго называлі мастак-рыцар”, прысвечаная Антонісу Ван Дэйку (1599–1641).


Выстаўка прымеркавана да 410-годдзя з дня нараджэння фламандскага жывапісца і графіка, майстра прыдворнага партрэта.

Ван Дэйк быў мастаком шырокага дыяпазону i тварыў у розных жанрах. Яму належаць шматлікія карціны на рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты, а таксама серыя афортаў, што выяўляюць яго знакамітых сучаснікаў.

Аднак галоўным укладам майстра ў гісторыю сусветнага мастацтва стаў яго партрэтны жывапіс, поўны прыгажосці і адухоўленасці. Ван Дэйк напісаў сотні палотнаў і стаў адным са стваральнікаў параднага партрэта ХVII стагоддзя. Яго творчасць спрыяла заснаванню школы выдатных англійскіх партрэтыстаў ХVIII стагоддзя і ў значнай ступені паўплывала на развіццё партрэтнага жывапісу Еўропы.

На выстаўцы экспануюцца альбомы і кнігі канца ХIХ ─ пачатку ХХI стагоддзя, а таксама артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ знакамітага мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсіх чытачоў, якія цікавяцца творчасцю аднаго з найярчэйшых прадстаўнікоў фламандскага мастацтва.

Кантактны тэлефон: 293-27-53.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам