ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
Адбыліся семінар і культурна-асветніцкая акцыя

Яе Вялікасць Мода

Яе Вялікасць Мода
Іншыя навіны

З 28 красавіка па 19 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Яе Вялікасць Мода”, прысвечаная гісторыі станаўлення еўрапейскай моды.


Мода як сацыяльна-культурная з’ява пачалаі сваё існаванне з таго часу, як адзежа страціла сваё першапачатковае прызначэнне – абарону ад холаду – і ператварылася ў эстэтычна значную дэталь чалавечага аблічча. Аднак гаварыць пра Моду з вялікай літары можна толькі са з’яўленнем людзей, “якія апранаюць эпоху” – таленавітых краўцоў, якія адхілілі правіла няўхільнасці волі заказчыкаў і пачалі ўвасабляць у адзежы ўласныя ідэі.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі, прысвечаныя гісторыі найвялікшых модных дамоў і знакамітых сусветных брэндаў (Versace, Chanel, D&G). Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з біяграфіямі і творчасцю такіх выдатных куцюр’е ХХ стагоддзя, як Поль Пуарэ, Габрыэль Шанэль, Крысціян Дзіёр, Джорджа Армані, Джані Версачэ, Юбер дэ Жываншы і многіх інш.

Экспазіцыя змяшчае французскія часопісы XIX – пачатку XX стст. з малюнкамі сукенак модных фасонаў (“Journal des demoiselles”, “L’art et la mode”), а таксама сучасныя перыядычныя выданні (“Vogue”, “Harper’s Bazaar”, “Fashion Collection”, “Индустрия моды”, “Теория моды”, “Ателье”), якія будуць цікавыя як пачаткоўцам у fashion-індустрыі, якія жадаюць далучыцца да апошніх тэндэнцый у свеце моды, так і прафесіяналам, якія ствараюць адзежу.

Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура, прысвечаная філасофіі і псіхалогіі моды, яе ўплыву на свядомасць і масавую культуру, а таксама дызайну адзежы і распаўсюджванню моднага брэнда.

Усяго на выстаўцы налічваецца больш за 40 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам