ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі У. Мазго
Недзе далёка між гор…

“Я прыйшоў да вас…”

“Я прыйшоў да вас…”
Іншыя навіны

З 19 сакавіка па 30 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Я прыйшоў да вас…”, прысвечаная 80-годдзю Кастуся Цвіркі (Канстанціна Аляксеевіча).


Плёнам шматграннай дзейнасці беларускага пісьменніка, гісторыка, этнографа, фалькларыста, перакладчыка, краязнаўца і выдаўца сталі кнігі паэзіі і прозы, гісторыка-краязнаўчыя нарысы і эсэ, працы этнаграфічнага характару, даследаванні аб жыцці і творчасці У. Сыракомлі, А. Міцкевіча, Я. Чачота, пераклады і кніжкі для дзяцей.

Кастусь Цвірка з’яўляецца заснавальнікам (сумесна з Г. Вінярскім) шматтомнай серыі “Беларускі кнігазбор”. Гэта стала знакавай падзеяй не толькі ў яго біяграфіі, а ўвогуле ў беларускім кнігавыданні. У ходзе рэалізацыі выдавецкага праекта, распачатага ў 1996 г., складаецца ўнікальная бібліятэка. Яна ахоплівае лепшую літаратуру, якая была створана на зямлі Беларусі ад узнікнення пісьменства да сучаснасці, у тым ліку пераклады на беларускую мову з лацінскай, польскай, яўрэйскай і іншых моў.

Матэрыялы выстаўкі згрупаваны ў раздзелах “Адбіта ўсё, што сэрцу міла...”, “З нівы беларускай”, “З радкоў жыцця...”. Першы раздзел адлюстроўвае навуковую, творчую і выдавецкую дзейнасць К. Цвіркі. У ім прадстаўлены зборнікі паэзіі, пачынаючы з першага “Такія сэрцы ў нас” (1959); дэбютныя публікацыі на старонках часопісаў “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”; зборнікі “Дзень паэзіі /86”, “Дзень паэзіі /87”, галоўным рэдактарам якіх быў сам К. Цвірка; выданні рамана “Воўчая выспа” (2009, 2012) на беларускай і рускай мовах, а таксама кніжкі вершаў і казак для дзяцей “Птушыны хор” (1998), “Добрыя суседзі” (1988), “Як Алесь згубіўся ў лесе” (1986) і інш. Робіцца акцэнт на тамах “Беларускага кнігазбору”, сярод якіх том выбраных твораў К. Цвіркі, што адкрывае выстаўку.

У раздзеле “З нівы беларускай” прадстаўлены акадэмічны том збору беларускага фальклору “Вяселле: абрад” (1978). У яго ўвайшлі запісы вясельных абрадаў і песень, якія сабраны К. Цвіркам на Полаччыне, Петрыкаўшчыне і Стаўбцоўшчыне. Сярод дакументаў – том “Беларуская фалькларыстыка: эпоха феадалізму” (1989), раздзелы “Уводзіны”, “Краязнаўства і фальклор” якога напісаны ў суаўтарстве з Г. Каханоўскім; кнігі гісторыка-краязнаўчых нарысаў і эсэ “Лісце забытых алеяў” (1993), “Камяні тых сядзібаў” (2004), “Дарога ў сто год” (1974); серыйныя выданні з прадмовамі К. Цвіркі да выбраных твораў У. Сыракомлі, Я. Чачота, А. Міцкевіча, зборніка “Філаматы і філарэты” (1998), кнігі І. Дамейкі “Мае падарожжы” (2002); выданні, якія знаёмяць з К. Цвіркам-перакладчыкам, а таксама кнігі “Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў” (2006), “Край легенд” (2004) і інш.

Раздзел выстаўкі “З радкоў жыцця...” склалі энцыклапедыі і слоўнікі з біяграфічнымі звесткамі пра пісьменніка, а таксама водгукі і рэцэнзіі на яго творы.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі з асабістага архіва юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 17.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам