ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інтэрактыўны мастацкі праект “Сеанс-2”
Дар Пасольства Рэспублікі Балгарыя

“Я пакіну вам усмешку”

“Я пакіну вам усмешку”
Іншыя навіны

З 16 красавіка па 12 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Я пакіну вам усмешку”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Чарльза Спенсера Чапліна (1889–1977).


Чарлі Чаплін – адзін з найвялікшых камедыйных акцёраў свету, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсер і кампазітар. Яго заўсёды называюць у ліку найбуйнейшых майстроў сусветнага кіно.

За дзесяцігоддзі творчай дзейнасці ім былі створаны такія знакамітыя фільмы, як “Малы”, “Залатая ліхаманка”, “Агні вялікага горада”, “Новыя часы”, “Вялікі дыктатар” і многія іншыя.

Чарлі Чаплін атрымаў мноства прэмій і ўзнагарод, сярод якіх Міжнародная прэмія Міру (1954), спецыяльны “Оскар” (1972), Залаты прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі (1972). За выдатныя заслугі ў сусветнай кінематаграфіі яму быў уручаны ордэн Ганаровага легіёна (1971).

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы па біяграфіі і творчай дзейнасці знакамітага майстра нямога кіно: альбомы, кнігі, артыкулы, рэпрадукцыі і фотаздымкі.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй нямога кіно, а таксама жыццём і творчасцю Чарльза Чапліна.

З экспанатамі выстаўкі можна пазнаёміцца ў зале выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 307).

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам