ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кнігі пра нашу краіну перададзены аб’яднанням беларускай дыяспары ў Польшчы
Сумленны грамадзянін

“Я на плыце сваіх гадоў...”

“Я на плыце сваіх гадоў...”
Іншыя навіны

З 1 верасня па 11 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстава “Я на плыце сваіх гадоў...”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, мастака Мікалая Іосіфавіча Бусько.

Мікалай Бусько – прыхільнік традыцыйна-класічнай манеры пісьма. Яго паэзіі ўласціва спавядальнасць, шчырасць, вобразнасць, у вершах адлюстраваны карціны прыроды, рэаліі малой радзімы; героі празаічных твораў – простыя людзі, надзеленыя пачуццём абавязку і справядлівасці.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі паэзіі М. Бусько “У Нёмна на плячах”, “Сузор’е шаляў”; зборнік апавяданняў, аповесцей, нарысаў, у тым ліку пра творчасць У. Жылкі, А. Рымшы“Сляды ад верасня”; кнігі для дзяцей “Ад галінкі да сучка – тэлефон у павучка”, “Шасцікрылец Хмарагон”, “Бабрыная навука”, “У бары жывуць сябры”, “Лясныя дзівосы”; тэматычныя зборнікі і перыядычныя выданні з творамі пісьменніка; кніга беларускага паэта Алеся Мілюця “Паэзія баразны”, аформленая Бусько-мастаком; літаратура з біяграфічнай інфармацыяй пра юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам