ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свет без войнаў і насілля!
Прэзентацыя Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмы

Я люблю цябе, жыццё!

Я люблю цябе, жыццё!
Іншыя навіны

З 7 верасня па 11 кастрычніка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Я люблю цябе, жыццё!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння савецкага акцёра кіно і выканаўца песень – Марка Бернеса (1911–1969).


Народны артыст РСФСР (1965), лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951) Марк Навумавіч Бернес з’яўляецца адным з найбольш любімых артыстаў савецкай эстрады, знакамітым шансанье. Яго творчасць склала залаты фонд айчыннай песеннай класікі, у які ўвайшлі такія вядомыя песні, як “Если бы парни всей Земли”, “Я люблю тебя, жизнь”, “Шаланды, полные кефали”, “Журавли”, “Три года ты мне снилась”, “Любимый город”, “Спят курганы темные” і інш.

Акцёрскія работы М. Бернеса ў кіно адрозніваліся абаяннем і мяккім гумарам. Вялікую папулярнасць яму прынеслі ролі ў фільмах пра вайну. У кінастужцы “Два бойца”, ён выявіў не толькі шматгранны талент акцёра, але і з дзіўнай сардэчнасцю і прастатой праспяваў песню “Цёмная ноч” (музыка М. Багаслоўскага, верш. У. Агатава), якую потым спявалі ўсе, і кожны знаходзіў у ёй нешта сваё.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні песень, грампласцінкі і аўдыядакументы з творамі з рэпертуара спевака. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і публікацыі, прысвечаныя яго жыццю і творчасці.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

   

 

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам