ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчае крэда
Настаўнік – святло, веды, творчасць!

Вывучайце замежныя мовы!

Вывучайце замежныя мовы!
Іншыя навіны

З 5 кастрычніка па 16 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка аўдыякурсаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі “Вывучайце замежныя мовы!”.


Штогод, пачынаючы з 2001 года, на ўсім кантыненце 26 верасня адзначаецца Еўрапейскі дзень моў. Асноўная мэта гэтага дня – заахвочванне вывучэння і засваення розных моў як у школах, так і па-за імі на працягу ўсяго жыцця чалавека. “Ведаць многа моў – значыць мець многа ключоў да аднаго замка”.

Вывучэнне моў спрыяе ўзбагачэнню, развіццю асобы і паразуменню паміж народамі з рознымі моўнымі і культурнымі традыцыямі. “Мовы адчыняюць дзверы” – такі дэвіз гэтага Дня. Сіла кожнай мовы ў тым, што яна дазваляе разважаць, ствараць выдатнае сваёй паэтыкай і сімвалічным значэннем.

На выстаўцы, прымеркаванай да свята моў, да ўвагі карыстальнікаў будуць прадстаўлены серыі аўдыякурсаў “Вучымся самастойна”, “Мова без меж”, “З нуля да ўзроўню ўпэўненага карыстальніка”; дапаможнікі новага пакалення для “пачаткоўцаў і прасунутых”, “тых, хто сумняваецца, і суперзанятых”, размоўнікі і падручнікі англійскай, арабскай, іспанскай, італьянскай гутарковай і для вакалістаў, кітайскай, карэйскай, нямецкай, персідскай, польскай, партугальскай, турэцкай, чэшскай, фінскай, французскай, эстонскай, японскай і інш. моў. Усё дапаможнікі маюць аўдыядадаткі, а дапаможнікі англійскай – аўдыядадаткі, агучаныя носьбітамі мовы.

Вывучайце мовы! Гэта цікава і неабходна!

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам