ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага
Лепш за горы могуць быць толькі горы

Выстаўка да 150-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Карскага

Выстаўка да 150-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Карскага
Іншыя навіны

З 9 снежня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца выстаўка “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння”.


1 студзеня 2011 г. спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага і грамадскага дзеяча Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

Kарскі Яўхім Фёдаравіч (20.12.1860 (1.01.1861), в. Лаша Гродзенскага павета, цяпер Гродзенскі р-н – 29.4.1931, Санкт-Пецярбург) – філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства i літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Яўхім Фёдаравіч быў абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, правадзейным членам Інбелкульта, Чэшскай акадэміі навук. Ён з’яўляўся аўтарам больш за 700 работ па славістыцы, беларусістыцы i русістыцы, у тым ліку даследаванняў па гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры i інш. Праца Я. Карскага “Беларусы” – вышэйшае дасягненне еўрапейскай славістыкі канца XIX – пачатку XX ст., фактычна энцыклапедыя беларусазнаўства.

На выстаўцы экспануюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі Я. Карскага, а таксама архіўныя дакументы, якія датычацца жыцця і дзейнасці акадэміка.

У экспазіцыю ўвайшлі ўнікальныя выданні з асабістага кнігазбору акадэміка, што асобнай калекцыяй з 1922 г. зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта калекцыя налічвае каля 2,5 тыс. экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўстве. Многія кнігі маюць дароўныя надпісы, паметы і запісы Я. Карскага. Асабісты архіў акадэміка зберагаецца ў Санкт-Пецярбургскім філіяле Архіва Расійскай акадэміі навук, які прадставіў на выстаўку копіі ўнікальных дакументаў, сярод якіх фотаздымкі, біяграфічныя матэрыялы, рукапіс успамінаў жонкі акадэміка С. М. Карскай, запісныя кніжкі за 1918–1919 гг., старонкі 1-га тома “Беларусаў” з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, лісты беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў. Прадстаўлены раней не вядомыя дакументы з беларускіх архіваў, у тым ліку кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка – святара Ф. Навіцкага, сям’ю святара М. Сцепуржынскага і яго дачку Сафію, будучую жонку Я. Карскага, праграмы лекцый акадэміка па беларускай мове і літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце; дакументы аб удзеле ў падрыхтоўчай рабоце па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спробе выдання поўнага збору твораў вучонага і інш.

Арганізатарамі выстаўкі з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Выстаўка будзе доўжыцца па 15 студзеня 2011 г.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам