ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект “1812. Вядомы і невядомы”
LIBCOM-2012

Выстаўка да 150-годдзя выдання газеты “Мужыцкая праўда”

Выстаўка да 150-годдзя выдання газеты “Мужыцкая праўда”
Іншыя навіны

Да 150-годдзя выдання газеты “Мужыцкая праўда” з 20 лістапада да 31 снежня ў музеі кнігі экспануюцца арыгінальныя нумары першай беларускай газеты.


“Мужыцкая праўда” (“Mużyckaia praūda”) – першая беларускамоўная нелегальная газета. Друкавалася лацінкаю. Выдавалася ў 1862–1863 гг. на Гродзеншчыне К. Каліноўскім разам з Ф. Ражанскім, С. Сангіным, В. Урублеўскім.

Выйшлі сем нумароў: № 1–6 (ліпень – снежань 1862), № 7 (чэрвень 1863). Распаўсюджвалася па ўсёй Беларусі, у Польшчы, Літве, Латвіі, а таксама ў паўночна-заходніх рэгіёнах Расіі.

Кожны нумар падпісваўся псеўданімам “Яська – гаспадар з-пад Вільні” і прысвячаўся пэўнай тэме. Публікацыі вызначаліся вострай сацыяльнай прапагандысцка-агітацыйнай накіраванасцю. Артыкулы былі пабудаваны ў форме гутаркі, сваім зместам нагадвалі творы тагачаснай рускай літаратуры рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Газета разглядала пераважна пытанні зямлі і волі, палітычнай і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці, нацыянальнай самастойнасці.

Апошні нумар убачыў свет ужо ў час паўстання. У ім гучаў заклік да ўсеагульнай узброенай барацьбы за лепшае жыццё.

Мова тэкстаў “Мужыцкай праўды” глыбока народная, эмацыянальна-вобразная, насычаная фальклорнай сімволікай, мастацкімі эпітэтамі, метафарамі, параўнаннямі; у ёй – вытокі публіцыстычнага жанру, што пачынаў развівацца ў новай беларускай літаратуры.

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца тры нумары газеты “Мужыцкая праўда” (№ 3, 6, 7).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам