ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да ЭІР “The Excellence in Science Collection (Package S)”
Спяшайцеся бачыць рарытэты!

Выстаўка да 100-годдзя Эдзі Тырманд

Выстаўка да 100-годдзя Эдзі Тырманд
Іншыя навіны

З 9 па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара і педагога Эдзі Майсееўны Тырманд.


Ураджэнка сталіцы Польшчы Варшавы Эдзі Тырманд (1917–2008) скончыла харавы факультэт Варшаўскай кансерваторыі (1938), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе фартэпіяна – у прафесара Г.І. Шаршэўскага (1949) і па класе кампазіцыі – у прафесара А.В. Багатырова (1952) і была першай жанчынай-кампазітарам, якая ўступіла ў Саюз кампазітараў БССР (1954).

Эдзі Майсееўна Тырманд – мастак з ярка індывідуальным почыркам. У аснове яе шматжанравай творчасці – камернасць у спалучэнні з рамантычнай экспрэсіяй і вытанчаным лірызмам. “Гукавы свет” яе сачыненняў насычаны пявучасцю.

Да найбольш значных твораў кампазітара можна аднесці кантаты, два канцэрты для фартэпіяна з аркестрам, тры санаты і Такату для фартэпіяна, мноства інструментальных п’ес, хоры. Вакальныя цыклы на вершы М. Багдановіча, М. Танка, Б. Дадзье, Г. Лоркі занялі годнае месца ў канцэртнай і педагагічнай практыцы Эдзі Майсееўны. Багаты свет дзіцячай музыкі кампазітара. Ёю створаны сюіты і цыклы мініяцюр для фартэпіяна, складаныя хоры а капэла і простыя двухгалосныя песні для дзіцячых калектываў.

Педагагічная дзейнасць Э.М. Тырманд – важкі складнік беларускай музычнай педагогікі. У методыцы яе выкладання ўсё было падпарадкавана раскрыццю мастацкага боку твора, яе інтэрпрэтацыі заўсёды былі насычаны жывымі чалавечымі пачуццямі. У аснове заняткаў ляжала імкненне выхаваць сапраўдных і высокапрафесійных музыкантаў. Сярод яе выпускнікоў – заслужаная артыстка РБ дацэнт Л.С. Таўкачова, прафесар А.Б. Каржанеўская, дацэнт С.Б. Аколава.

На выстаўцы прадстаўлены камерна-інструментальныя сачыненні (санаты для скрыпкі і фартэпіяна, п’есы на тэмы беларускіх народных песень і танцаў, п’есы для ансамбля народных інструментаў, фартэпіянныя мініяцюры) і вакальна-харавая творчасць кампазітара (цыклы, песні і хоры з суправаджэннем і а капэла). Наведвальнікі маюць магчымасць праслухаць аўдыязапісы твораў Эдзі Тырманд, у тым ліку хоры “Вечар”, “Зімовая дарога”, “Восень” і інш. у выкананні Нацыянальнага дзяржаўнага хору тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы і кнігі пра творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам