ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Хто ходзіць ранкам у музей, той робіць вельмі мудра!
111 гадоў кітайскаму кінематографу

Выстаўка адной кнігі

Выстаўка адной кнігі
Іншыя навіны

З 18 мая ў музеі кнігі (пам. 347) дзейнічае “Выстаўка адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.


Выстаўка прысвечана 695-годдзю аднаго з найвялікшых твораў еўрапейскай цывілізацыі – “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры.

Дантэ Аліг’еры (1265–1321) – вялікі італьянскі паэт, мысліцель, багаслоў, адзін з заснавальнікаў літаратурнай італьянскай мовы, палітычны дзеяч. Яго творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё еўрапейскай культуры, дала пачатак новай эпосе – ранняму Адраджэнню.

Творчая спадчына Дантэ Аліг’еры ўключае філасофскія трактаты, публіцыстыку, лірыку. Ён ўвайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як аўтар “La commedia” (“Камедыі”, 1307–1321) – сапраўднай паэтычнай энцыклапедыі навуковых, палітычных, маральна-філасофскіх і багаслоўскіх ведаў, якая стала вяршыняй літаратурнай дзейнасці італьянскага паэта і праславіла яго на стагоддзі.

У паэме прадстаўлена падарожжа Дантэ па трох царствах незямнога свету. “Боская камедыя” – гэта і асабістая драма паэта, і алегарычнае апісанне гісторыі Фларэнцыі і сусвету, а таксама сімвалічны шлях чалавецтва да ісціны.

На выстаўцы прадстаўлена фларэнтыйскае выданне паэмы 1481 г. (Dante Alighieri. La comedia. Firenze, 1481). Адно з першых ілюстраваных выданняў з каментарыямі надрукавана ў родным горадзе паэта. Гравюры на метале выкананы па матывах малюнкаў знакамітага мастака эпохі Адраджэння Сандра Батычэлі.

Дэманструецца і пераклад паэмы на рускую мову Міхаіла Лазінскага, які лічыцца класічным (Дзяржаўная прэмія, 1946), а таксама поўны пераклад твора на беларускую мову Уладзіміра Скарынкіна (1997).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам