ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Наша дружная сям'я
Адкрыццё выстаўкі Анатоля Паўлыгі

Выстаўка адной кнігі

Выстаўка адной кнігі
Іншыя навіны

З 18 мая ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана “Выстаўка адной кнігі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.


Выстаўка прысвечана найбольш вядомаму твору чалавека, які яшчэ ў ХІХ ст. прыдумаў падводную лодку, касмічны карабель, саманаводную зброю, акваланг, тэлебачанне і самалёт, прымусіў рухацца цэлы востраў і нават амаль зрушыў зямную вось! Няцяжка здагадацца, што размова ідзе пра Жуля Верна.

У 2013 г. спаўняецца 185 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка, географа, класіка прыгодніцкай літаратуры, аднаго з заснавальнікаў жанру навуковай фантастыкі, а яго раману “Дзеці капітана Гранта” – 145 гадоў.

На выстаўцы ў музеі кнігі дэманструецца першае аб’яднанае ілюстраванае выданне папулярнага рамана “Дзеці капітана Гранта. Падарожжа вакол свету” (“Les Enfants du capitaine Grant. Voyage autour du Monde”) 1868 г. са 172 выдатнымі гравюрамі Э. Панэмакера па малюнках французскага жывапісца Э. Рыу.

Прадстаўлены адзін з першых перакладаў твора на беларускую мову Г. Кутылоўскага (“Дзеці капітана Гранта”, Менск, 1938), лепшыя пераклады рамана на рускую мову І. Пятрова (“Дети капитана Гранта”, Масква – Ленінград, 1936) і А. Бекетавай (“Дети капитана Гранта”, Масква – Ленінград, 1949), пераклад на ўкраінскую – Т. Варановіч (“Діти капітана Гранта”, Кіеў, 1967).

Экспануецца экзэмпляр парыжскага выдання Жуля Верна “З Зямлі на Луну за 97 гадзін” (“De la Terre a la Lune : trajet direct en 97 heures”,1880) з аўтографам аўтара.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам