ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 10 гадоў
Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя “беларускага дыямента”

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

З 16 чэрвеня да 30 верасня да 10-годдзя новага будынка бібліятэкі ў кальцавым калідоры 3-га паверха арганізавана кніжна-дакументальная выстаўка “Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 2006–2016”.


Цэнтрам экспазіцыі сталі праекты і ініцыятывы бібліятэкі па захаванні кніжнай спадчыны Беларусі – факсімільныя выданні “Слуцкае Евангелле” (2009), “В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (2012), “Житие Евфросинии Полоцкой” (2012), “Буквар мовы славянскай” (2012), "Калядная пісанка. 1913" (2012), “Баркалабаўскі летапіс” (2013), “Симеон Полоцкий. Жезл правления” (2013), “Тураўскае Евангелле” (2014), “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” (2014– ).

З фондаў бібліятэкі былі алічбаваны і ўзноўлены прыжыццёвыя кнігі класікаў беларускай літаратуры: “Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka. – Krakow, 1891” Францішка Багушэвіча (2009), “Вянок. – Вільня, 1913” Максіма Багдановіча (2011), “Сымон Музыка. – Менск, 1925” Янкі Купалы (2012) і “Шляхам жыцця. Пецярбург, 1913” Якуба Коласа (2012).

Некалькі соцень кніжных помнікаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сярод якіх унікальныя рукапісы, каштоўныя старадрукаваныя і рэдкія кнігі, а таксама картаграфічныя выданні, адлюстраваны ў альбоме “Кніжная спадчына Беларусі” (2014).

Акрамя факсімільных выданняў, на выстаўцы прадстаўлены даведачныя, інфармацыйныя, навуковыя, вытворча-практычныя, перыядычныя і выданні з працягам, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі. Тэматыка іх даследаванняў шырокая і шматаспектная – ад беларускай кніжнай спадчыны да сучасных бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Важным вынікам навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэкі стаў выпуск электронных рэсурсаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, павелічэнне цікавасці грамадства да лепшых узораў айчыннай літаратуры, знамянальных гістарычных падзей, а таксама славутых імён нашай краіны.

Цікавым напрамкам выдавецкай дзейнасці па раскрыцці і папулярызацыі бібліятэчных фондаў з’яўляецца выпуск камплектаў паштовак з узнаўленнем ілюстрацый з манускрыптаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў, а таксама тэматычных віншавальных і краязнаўчых паштовак пачатку ХХ стагоддзя.

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі неаднаразова былі ўдастоены ўзнагарод на міжнародных і нацыянальных конкурсах “Мастацтва кнігі”.

Выстаўка будзе цікавай кнігазнаўцам, гісторыкам і шырокаму кругу кнігалюбаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам